Улада

У Беларусі на грып і ВРВІ перахварэлі больш за 1,5 млн чалавек

Амаль кожны шосты. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць, адказваючы 27 лістапада на пытанні дэпутатаў у беларускім парламенце.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць, адказваючы 27 лістапада на пытанні дэпутатаў у беларускім парламенце.

З усёй колькасці захварэлых на грып захварэлі 2,4‑2,6%. Што да смяротных вынікаў, то, як сцвярджае Часнойць, «грыпу A (H1N1) там няма, гэта банальныя інфекцыі, з якімі мы пастаянна змагаемся».

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 23 лістапада ў Беларусі лабараторна пацверджаны 179 выпадкаў захворвання пандемическим грып A (H1N1), у тым ліку за час эпідэмічнага пад’ёму захворвання — 153 выпадкі.

Усяго грып тыпу А (у тым ліку H1N1) быў выяўлены ў 22,3% выпадкаў, B — у 3,3% выпадкаў, парагрып — у 8,2% выпадкаў, адэнавірусы — у 21% выпадкаў, рэспіраторна‑сінтыцыяльны вірус — у 17,7% выпадкаў агульнай структуры узбуджальнікаў вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі.

Як паведамлялася раней, па стане на 19 лістапада вірус грыпу A (H1N1) знойдзены у 13 чалавек, памерлых ад пнеўманіі. Ва ўсіх гэтых хворых была мяшаная інфекцыя.

Таксама Роберт Часнойць заявіў, што вакцына ад грыпу A (H1N1) з’явіцца ў Беларусі ў другой палове снежня.

«На жаль, вакцыны ад грыпу A (H1N1) у Беларусі няма. Планаванае яе з’яўленне — другая палова снежня». Часнойць нагадаў, што Міністэрства аховы здароўя абвясціла тэндэр на пастаўку вакцыны. «Вядуцца перамовы з рознымі фірмамі — вытворцамі вакцыны, у тым ліку з расійскім»Мікрагенам», — сказаў намеснік міністра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць