Грамадства22

Член хакейнай каманды Лукашэнкі і мільянер Павел Белы выйшаў з СІЗА, у якім правёў трое сутак 

Як стала вядома «Нашай Ніве», бізнэсмен Павел Белы, блізкі да Лукашэнкі, вызвалены з-пад варты. Але крымінальная справа не спынена.

Павел Белы побач з Лукашэнкам з лічбай 5 на форме (ён гуляе пад нумарам 55). Фота: БелТА

Пра затрыманне ўласніка будаўнічай кампаніі «Тапас» Паўла Белага мы паведамлялі на мінулым тыдні. 

Чытайце таксама: У Мінску затрыманы член хакейнай каманды Лукашэнкі, уласнік «Тапаса» мільянер Павел Белы — крыніцы

Затрыманне было звязана з прэтэнзіяй фінансавых органаў да адной з падкантрольных бізнэсмену фірмаў. 

Як стала вядома пазней, Белы ўжо на волі — у СІЗА ён правёў тры дні, 72-гадзінны тэрмін затрымання следчыя працягваць не сталі. 

Па нашай інфармацыі, крымінальная справа супраць Белага не спынена і прэтэнзіі застаюцца, ён адпушчаны пад абавязацельствы выплаціць налічаны доўг. 

Павел Белы — хакеіст каманды Аляксандра Лукашэнкі, якую яшчэ называюць зборнай «Чорнага шлема». У нейкі час найлепшы бамбардзір і найлепшы галявы асістэнт Лукашэнкі. Доўгі час ён быў у фаворы.

Па капрызе Аляксандра Лукашэнкі, якому падабаецца гуляць у хакей, ён наблізіў да сябе і азалаціў шматлікіх хакеістаў ад Міхаіла Захарава да Дзмітрыя Баскава і Паўла Белага.

Першапачаткова Белы быў ганцом ад асобных бізнэсменаў да Аляксандра Лукашэнкі. Карыстаючыся блізкасцю да цела, ён атрымліваў для іншых прэміяльныя ўчасткі зямлі пад забудовы за долю ў кампаніях, якія рэалізоўвалі праект. У выніку з цягам часу кампанія партнёраў — «Тапас» — стала цалкам ягонай. 

Цяпер Белы — адзін з асноўных забудоўшчыкаў Мінска. Яму належыць шмат нерухомай маёмасці ў розных раёнах сталіцы, пераважна ў цэнтры і вакол Драздоў, дзе месціцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі і катэджавыя кварталы вышэйшага чынавенства. 

У прыватнасці, у ягоным рэстаране «Лебядзіны», пабудаваным на беразе вадасховішча, рэгулярна адбываюцца мерапрыемствы для лукашэнкаўскай эліты, у тым ліку з удзелам самога Лукашэнкі. 

«Тапас» Паўла Белага будаваў квартал «Алімпік парк» у Драздах, кватэры ў якім па зніжаных цэнах куплялі прадстаўнікі найвышэйшай лукашэнкаўскай наменклатуры. 

Чытайце таксама: Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

Гэта ўжо не першае затрыманне Белага. У 2012-м найлепшага бамбардзіра зборнай «Чорнага шлема» ўжо затрымліваў КДБ, але выпускаў пасля распараджэння Лукашэнкі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Багдан
    26.07.2023
    Нецікавыя зусім гэтыя лукашэнкаўскія. У нас тысячы палітвязьняў, пішыце лепш болей пра гэта. Не пераўтварайцеся ў свецкую хроніку жыцьця лукашэнак, як гэта было да 2020 года.
  • даведка
    26.07.2023
    КГБ не только выпускает, но и изначально задерживает исключительно по личному распоряжению Лукашенко...

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка1

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць