Здарэнні55

«Адчыніў дзверы і жахнуўся». У лецішча жыхара Баранавічаў ударыла маланка

У жыхара Баранавічаў Віктара Гаўрыльчыка лецішча ў вёсцы Кулікі Ляхавіцкага раёна, учора яму на працу патэлефанавалі суседзі, піша «Наш край».

«Суседзі сказалі, што ў мой дом ударыла маланка. Яны метраў за 300 сядзелі, чакалі аўталаўку і заўважылі, як пасля ўдару пайшоў дымок. Пад'ехалі зірнуць, што там здарылася, убачылі разбітае акно ў летняй кухні, сапсаваны плот і адразу набралі мне, — распавядае Віктар Уладзіміравіч. — Пайшоў дождж. Пажару не адбылося».

Фота: «Наш край»

Калі гаспадар ужо сам прыбыў на месца, убачыў тры пралёты пашкоджанага плота з сеткі рабіцы. Вонкава дом быў у парадку, але вось што чакала яго ўнутры…

— Адчыніў дзверы і жахнуўся. Усярэдзіне ўсё было развалена. Жудасны пах. Электралічыльнік літаральна разарвала, усю праводку па хаце быццам хтосьці ўзарваў. Усё ўпала на падлогу: крыжы, абразы ляжалі разбітыя на падлозе, нібы нячыстая сіла тут прайшла. Шпалеры сапсаваныя, столь чорная. Цюлі і шторы разарваныя, — пералічвае наступствы стыхіі мужчына. — Я такое бачу ўпершыню, проста жудасць нейкая!

Фота: «Наш край»

Праводка засталася цэлай толькі ў дзіцячым пакоі (там на падлозе ляжала свяцільня) і ў падвале.

У суседа Віктара Гаўрыльчыка, Мікалая Емяльянавіча, са строю выйшла ўся тэхніка. А ў іншых жыхароў вёскі павыбівала аўтаматы і пробкі. Пацярпелы ад маланкі дом — шчытавы, фінскі, 1974 года пабудовы. Громаадводу паблізу не было, і ўдар прыйшоўся ў большай ступені на веранду і летнюю кухню. Цяпер трэба будзе сур'ёзны рамонт.

Фота: «Наш край»
Фота: «Наш край»

— Штогод страхаваў дом, а сёлета неяк забыўся, і вось табе, атрымлівай… На ліквідацыю наступстваў сыдзе каля 6000 рублёў! Плюс да ўсяго ў нас ніхто там не прапісаны, усе памерлі, і гэта было як лецішча. Нават не ўступалі ў спадчыну, хоць прайшло ўжо шмат гадоў. Паралельна трэба і гэтыя працэдуры праходзіць, а ўсё ж платна, — разводзіць рукамі Віктар Уладзіміравіч. — Вядома, самае галоўнае, што нас там не было ў момант удару маланкі, бо, хто яго знае, можа, і я з вамі цяпер бы не размаўляў…

Фота: «Наш край»
Фота: «Наш край»

Каментары5

  • сакавік 1986
    01.08.2023
    "Пацярпелы ад маланкі дом — шчытавы, фінскі, 1974 года пабудовы."

    @я цябе папужаю, але ты не пужайся@
  • даведка
    01.08.2023
    В детстве на хуторе прямо у меня на глазах молния ударила в дом, когда со взрослыми сидели в веранде... 
    Одну розетку с вилкой прямо там разнесло, ещё одна почернела внутри, к которой был подключен холодильник.
  • mikola
    01.08.2023
    Voragi papracavali....a kazali-malanka.  

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце10

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце10

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць