Грамадства1515

Літовец у віленскім бары паспрачаўся з беларусам. Той даказваў, што Вільня — беларускі горад

У мінулыя выходныя ў віленскім начным бары да афіцэра запасу Даруса Антанайціса падышоў беларус. «Ён чапляўся да літоўцаў, па-руску казаў, што Вільня належыць Беларусі, што мы — жыхары Каўнаса і Жамойці, а Вільня і ўсходняя частка Літвы належаць Беларусі», — распавёў Delfi.lt Антанайціс.

Фота: «Наша Ніва»

Фізічнага кантакту з беларусам пазбегнуць удалося.

«Гэта не дзіўна было чуць. Дзіўна было чуць гэта ад чалавека, які жыве і працуе ў Літве, які прыехаў сюды, пэўна, як апазіцыянер Аляксандра Лукашэнкі. Аднак у Літве ён гне лінію беларускай прапаганды», — сказаў Антанайціс.

Delfi дадае, што прэзідэнцкая служба заклікае спыніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве беларусам, уніфікаваць абмежаванні для іх з тымі, што распаўсюджваюцца на расіянаў.

Гэтае пытанне прэзідэнт Гітанас Наўседа абмяркоўваў з кіраўніком парламенцкага камітэта Лаўрынасам Кашчунасам. «Гэта ідэя прэзідэнта, мне яна не чужая, я хачу адразу сказаць, што я гэта ўхваляю», — сказаў дэпутат.

Абмежаванні для расіянаў парламент увёў вясной 2023 года. Наўседа наклаў на іх вета, паколькі патрабаваў такіх жа абмежаванняў і для беларусаў.

Каментары15

  • maple
    09.08.2023
    Выглядит как целенаправленная провокация, если честно... Особенно на фоне многократных заявлений про то, как им мешают беларусы. 
  • Старобілорус
    09.08.2023
    Ні ўся Вільня і Віленшчіна білоруская, а толькі полднёвая. Літвіны-білорусы і літвіны-полякі мають право хотя бы на офіцыйное прізнанне своіх мовоў на своіх этнічных землях.
  • Улад
    09.08.2023
    Беларусам спачатку трэба даказаць, што Мінск - беларускі горад. І Магілёў беларускі, і Віцебск, і Гомель, Брэст, Гродна ... і гэтак далей.

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску25

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены29

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне11

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску25

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць