Усяго патроху22

У крамах з'явіліся аранжавыя кавуны. Чым яны адрозніваюцца ад звычайных?

Чытачы «Анлайнера» заўважылі, што ў мінскім супермаркеце з'явіўся «кавун аранжавы». Чым ён адрозніваецца ад звычайнага, акрамя колеру? Журналісты купілі яго і праверылі, ці каштуе гэты прадукт выдаткаваных на яго грошай.

Аранжавы кавун, як і звычайны, мае зялёную скурку, хоць на ёй няма выразна выяўленых палосак. Таму, каб пакупнікі не зблыталі адзін з другім, аранжавы пазначаны налепкай.

Вырасцілі гэтую незвычайную ягаду ў Расіі. Каштуе ж аранжавы кавун даражэй за звычайны практычна ў два разы: прадаецца па 2,49 рубля за кілаграм. Экзэмпляр памерам з невялікі мячык абышоўся ў 9 рублёў.

Пры разразанні кавун трашчыць. Асаблівасць гэтага сорту нібыта незвычайна моцная скурка, «таму ён добры кандыдат на далёкія перавозкі».

Мякаць пахне свежасцю і насычанай слодыччу. Тэкстура яе шчыльная, калі прыгледзецца, як быццам складаецца з сакавітых цукрынак. Костачкі размясціліся ў адну лінію — здаецца, іх менш, чым у звычайным чырвоным кавуне.

Што да смаку, то ўсё выдатна. Можа, гэта журналістам «Анлайнера» так пашанцавала, але аранжавы кавун здаўся ім больш салодкім, чым класічны. Ён хрусткі і сакавіты — хоць, напэўна, такімі павінны быць усе кавуны.

А яшчэ з ім атрымліваюцца прыгожыя фатаграфіі. Хоць, вядома, пытанне: ці варта дзеля ўсяго гэтага плаціць удвая больш.

Каментары2

  • Арбуз
    19.08.2023
    Пад..робка. у гэтым годзе замест арбузау белапусiкам суюць усялякую хрэнь з цыганскай градкi пад менскам, бязукусную i кiслую пад выглядам азербайджанскiх i дагестанкскiх арбузау
  • множны
    19.08.2023
    Арбуз, у Карэлічах браў? :)))

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць