Усяго патроху

Джым, Джон ці Джо? Праверце, ці зможаце вы разабрацца ў гэтай лагічнай галаваломцы

Сардэчна запрашаем зноў у краіну рыцараў і ашуканцаў, дзе ёсць толькі два тыпы людзей: рыцары, якія заўсёды кажуць праўду, і шахраі, якія заўсёды хлусяць. Сёння мы пазнаёмімся з некаторымі з іх бліжэй.

Выява: vecteezy

Задача

На востраве рыцараў і ашуканцаў да вас звяртаюцца тры чалавекі: Джым, Джон і Джо.

Джым кажа: «Прынамсі адно з наступных сцвярджэнняў праўда. Джо — шахрай. А я — рыцар».

Джон кажа: «Джым можа сцвярджаць, што я шахрай».

Джо кажа: «Ні Джым, ні Джон не рыцары».

Дык хто з іх рыцар, а хто хлус?

Падказка

Найлепшай стратэгіяй рашэння будзе — выбраць сцвярджэнне; выказаць здагадку, што яно праўдзівае; і тады паглядзець, ці ўсё сыходзіцца так, каб сцвярджэнне сапраўды было праўдай. Калі вы зайшлі ў тупік або знайшлі супярэчнасць, паспрабуйце іншае сцвярджэнне. Адказ знойдзеце ніжэй.

Выява: vecteezy

Рашэнне

Ключ да разгадкі гэтай загадкі пра рыцараў і ашуканцаў заключаецца ў здагадцы, што сцвярджэнне Джо насамрэч праўда.

Сцвярджэнне Джо з’яўляецца самым простым для праверкі, так што давайце пачнем з яго. Джо сказаў: «Ні Джым, ні Джон не рыцары». Давайце выкажам здагадку, што Джо — рыцар і гаворыць праўду, а Джым і Джон — ашуканцы і хлусяць.

Джым сказаў: «Прынамсі, адно з наступных сцвярджэнняў праўда. Джо — шахрай. А я — рыцар». Калі Джым сам з’яўляецца шахраём і хлусіць, то ні адно з гэтых сцвярджэнняў не адпавядае рэчаіснасці, і таму Джо — сапраўды рыцар, а Джым — сапраўды шахрай. Пакуль гэта сыходзіцца з нашай здагадкай, што Джо кажа праўду.

Джон сказаў: «Джым можа сказаць, што я шахрай». Калі Джон хлус, як кажа Джо, то і Джонава сцвярджэнне таксама хлусня. Гэта таксама сыходзіцца, таму што Джым не мог бы назваць Джона шахраём, бо гэта было б праўдай, а мы мяркуем, што Джым — хлус.

Такім чынам, Джо — рыцар, а Джым і Джон — подлыя сексоты.

Каментары

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць