Грамадства1414

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

53-гадовая пісьменніца Святлана Курс, аўтарка вядомага рамана «Па што ідзеш, воўча?» паведаміла пра сваё гора. Нядаўна ёй паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Але апускаць рукі не збіраецца, будзе лячыцца і просіць беларусаў пра дапамогу.

Святлана Курс

«Гэта той самы «ціхі забойца», які доўга хаваецца і праяўляе сябе ўжо на позняй стадыі.

Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, сцісканне мачавога пузыра, стомленасць. Я лячылася ад запалення — але гэта быў анкалагічны асцыт.

Усе астатнія органы ў мяне здаровыя — ныркі, печань, сэрца, лёгкія — і менавіта таму ў дактароў ёсць надзея: шанец на лекаванне, на працяг жыцця.

А я так не хачу яго адпускаць…

Цяпер мне вельмі патрэбная ваша падтрымка. У маім становішчы прасіць — ня сорамна, таму што мне адной не справіцца. Перада мной — цяжкі шлях лячэння, аналізаў, працэдур. Гэта патрабуе сродкаў, якіх у мяне няма.

Калі ласка, калі маеце магчымасць, падтрымайце мяне. Грашамі, талакою, словам.

Дзякуй, што вы побач. У прыгодзе і ў карагодзе», — напісала Святлана Курс.

«Асноўнае лячэнне — бясплатнае, — тлумачыць Святлана. — Дзякуючы польскай медыцынскай сістэме, я праходжу хіміятэрапію, падрыхтоўку да аперацыі, саму аперацыю і наступнае лячэнне бясплатна, у Нацыянальным анкалагічным цэнтры. Але навокал гэтага — жыццё, у якім таксама трэба выжываць. Таму я звяртаюся з просьбай дапамагчы мне сабраць сродкі».

Сума збору — €10.000

€4200 — бытавыя выдаткі (жыццё падчас лячэння) на 6 месяцаў (€700 на месяц);

€3000 — інфраструктура вакол лячэння:

 — аплата дарогі да медыцынскіх цэнтраў (у тым ліку — у іншыя гарады),

 — арэнда транспарту або таксі, калі фізічна цяжка ехаць грамадскім транспартам,

 — чаканні і начлег пасля працэдур (калі трэба быць побач з клінікай),

 — купля базавых медыцынскіх сродкаў, якія не выдаюцца па страхоўцы (уколы, апрацоўкі, апараты для падтрымкі арганізма);

€600 — падтрымка медыкаментамі і спецыяльнае харчаванне;

€2200 — непрадбачаныя выдаткі:

 — дадатковыя аналізы, якія не пакрываюцца,

 — змены ў лячэбных схемах або рэакцыі арганізма,

 — магчымасць аплаты часовай дапамогі (сацыяльны работнік, часовая апякунка і г.д.)

Падтрымаць Святлану Курс, даўшы ёй шанец на жыццё, можна па спасылцы.

А наколькі светлы і мудры чалавек Святлана Курс, можна пераканацца, паглядзеўшы яе інтэрв'ю ў нашай праграме «Ток».

Каментары14

  • Эстэр
    13.05.2025
    Сіл вам і здароўя, дарагая Святлана!
  • Refren
    13.05.2025
    Вільня , Варшава , кіберпартызаны , кр , абба , дапамогуць !!!
  • Ббд
    13.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць