Памёр былы прэзідэнт Уругвая, якога называлі самы бедным прэзідэнтам у свеце
Хасэ Мухіку было 89 гадоў, ён памёр ад раку, нейкі час таму адмовіўшыся ад лячэння.

«З глыбокім смуткам паведамляем пра смерць нашага калегі Пепе Мухікі. Прэзідэнт, актывіст, лідар і кіраўнік. Нам цябе будзе вельмі не хапаць, дарагі стары. Дзякуй табе за ўсё, што ты нам даў, і за тваю глыбокую любоў да свайго народа», — напісаў у сацсетцы Х дзейны прэзідэнт Яманду Орсі.
Хасэ Мухіка быў вядомы як «самы бедны прэзідэнт свету» дзякуючы свайму ладу жыцця і перакананням. Ён кіраваў краінай з 2010 па 2015 года.
Ён ахвяраваў 90% свайго заробку на дабрачыннасць, жыў на сціплай ферме ў сельскай мясцовасці і за пяць гадоў на пасадзе набыў толькі ўжываную машыну 1987 года выпуску.
Пасля сыходу з палітыкі Мухіка таксама адмовіўся ад пенсіі, якая належала яму як былому сенатару.
Нейкі час таму яму паставілі дыягназ рак стрававода. Палітык расказаў, што хвароба дала метастазы па ўсім целе, нягледзячы на 32 сеансы радыетэрапіі. Урэшце ён папрасіў дактароў не працягваць яго пакуты і адмовіўся ад лячэння.
«Калі прыйдзе час паміраць, я памру. Усё проста», — сказаў Мухіка.
Ён планаваў правесці апошнія дні свайго жыцця на ферме, дзе жыў і падчас выканання сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у 2010-2015 гадах.
Палітык тады заявіў, што працягне працаваць да самага канца, пакінуўшы пасля сябе вобраз сціплага і працавітага чалавека.
-
«Альтэрнатыва для Германіі» ў новаабраным ландтагу Саксоніі-Анхальт адразу ж запатрабавала спыніць падтрымку Украіны і адмяніць санкцыі супраць Расіі
-
ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю
-
У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары