Свет22

У Францыі забаранілі ў школах мусульманскія сукенкі абая, якія закрываюць усё цела

Прамая забарона насіць абая была прынятая для таго, каб на нацыянальным узроўні існавалі зразумелыя правілы, на якія можа арыентавацца адміністрацыя школы.

Абая. Фота: Wikimedia Commons

У французскіх дзяржаўных школах забаранілі насіць традыцыйную мусульманскую сукенку — абая, якая закрывае ўсё цела. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Міністр адукацыі Габрыэль Аталь абвясціў, што прамая забарона насіць абая была прынятая для таго, каб на нацыянальным узроўні існавалі зразумелыя правілы, на якія можа арыентавацца адміністрацыя школы.

Міністр яшчэ пасля прызначэння на гэтую пасаду ў ліпені намякнуў, што такі крок рыхтуецца, бо выкарыстанне такой сукенкі — праява рэлігійных перакананняў, а Францыя прынцыповая ў тым, каб школа была свецкай.

«Калі вы ўваходзіце ў клас, вам не трэба вызначаць рэлігійныя перакананні навучэнцаў, калі вы глядзіце на іх», — адзначыў Аталь.

У недзяржаўнай асацыяцыі «Рада мусульманскай веры ў Францыі» настойваюць, што абая не можа лічыцца мусульманскім рэлігійным сімвалам.

Яшчэ ў мінулым лістападзе ў Францыі прынялі нарматыўны дакумент, дзе прапісалі, што абая, як і доўгія спадніцы, можа быць забароненая, калі іх носяць «спосабам, які павінен відавочна паказваць на рэлігійныя перакананні». Аднак пасля гэтага адміністрацыя школ папрасіла аб падрабязных тлумачэннях, каб пазбегнуць канфліктаў.

У цэлым у Францыі яшчэ з 2004 года забаронена насіць у дзяржаўных навучальных установах адзенне або сімвалы, якія відавочна паказваюць на рэлігійную прыналежнасць.

Каментары2

  • вось зла
    28.08.2023
    З такім адзеннем як на фота дык і вучня ідэнтыфікаваць нельга.
  • дочка Максима Дизайнера
    28.08.2023
    ой. класс !!

    я дауно такое х
    о
    тело

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць