Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх колькасць дарасла да 1519
Праваабаронцы з «Вясны» 8 верасня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ дзесяці чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі, паводле іх версіі, цяпер складае 1519 чалавек.
Імёны новых палітвязняў — Дзмітрый Макееў, Антон Хадкевіч, Дзмітрый Гудзееў, Арцём Караткевіч, Валянцін Штэрмер, Антон Шыбут, Руслан Рабкавец, Вольга Брыцікава, Аляксандр Кухарэнка і Аляксандр Балонкін.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1519 палітвязняў.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.
Чытайце таксама:
Затрымалі ўладальніка брэсцкага бара «Дэндзі»
У Брэсце сілавікі затрымалі дваіх мужчын за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Каментары