Свет22

Прэм'ер Сербіі падае ў адстаўку на фоне пратэстаў

Прэм'ер-міністр Сербіі Мілаш Вучавіч разглядае магчымасць адстаўкі на фоне працяглых масавых пратэстаў, выкліканых абрушэннем даху чыгуначнага вакзала ў Нові-Садзе ў лістападзе 2024 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек.

Фото: Министарства одбране и Војске Србиј

Пратэстоўцы абвінавачваюць улады ў карупцыі і патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра і мэра Нові-Сада. Раней, у лістападзе 2024 года, міністр будаўніцтва, транспарту і інфраструктуры Сербіі Горан Весіч падаў у адстаўку пасля трагедыі ў Нові-Садзе.

Вучавіч заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі гэта дапаможа стабілізаваць сітуацыю ў краіне. Чакаецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля кансультацый з прэзідэнтам Аляксандрам Вучычам і іншымі членамі ўрада.

Пратэсты ў Бялградзе і іншых гарадах Сербіі працягваюцца ўжо больш за месяц. Яны пачаліся пасля трагедыі ў горадзе Нові-Сад на поўначы Сербіі. Там 1 лістапада праз падзенне даху на чыгуначным вакзале загінулі 15 чалавек.

Студэнты першапачаткова запатрабавалі празрыстага расследавання трагедыі і прыцягнення да адказнасці вінаватых. Студэнты, якіх падтрымліваюць актывісты апазіцыі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, лічаць адказнымі за тое, што здарылася ўлады, абвінавачваючы іх у карупцыі, якая і прывяла да няякаснага рамонту будынка вакзала.

Пасля таго, як улады, на думку ўдзельнікаў акцый пратэсту, не прыслухаліся да іх патрабаванняў, пачалі вылучацца і палітычныя патрабаванні, у прыватнасці аб стварэнні пераходнага ўрада, які падрыхтаваў бы свабодныя датэрміновыя выбары ў парламент. Для многіх удзельнікаў пратэстаў трагедыя ў Нові-Садзе стала пацвярджэннем таго, што, на іх думку, урад і прэзідэнт Аляксандр Вучыч вядуць краіну па няправільным шляху.

Пасля серыі масавых мітынгаў у мінулую пятніцу быў арганізаваны ўсеагульны страйк, да якога далучыліся навучальныя ўстановы і каля 200 кампаній па ўсёй краіне. У выходныя ў Бялградзе і іншых гарадах зноў прайшлі маршы пратэсту.

Учора студэнты перакрылі ў Бялградзе аўтамагістраль, а фермеры падагналі трактары.

Яшчэ ў снежні заблакаваная праца больш за 50 факультэтаў чатырох дзяржаўных універсітэтаў, а таксама дзясяткаў сярэдніх школ.

Каментары2

  • Барадзед
    28.01.2025
    Можно было бы вспомнить, сколько человек погибло на протестах и в тюрьмах после голосования 2020-го, но Беларусь - это не Сербия.
  • разные мысли
    28.01.2025
    А Фицо ! Гдзе Фицо !

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць