Грамадства22

Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з Synesis — кампаніі, якая дала беларускім уладам доступ да распазнавання твараў

Беларуская IT-кампанія Synesis і яе ўладальнік Аляксандр Шатроў не змаглі дамагчыся зняцця санкцый Еўрасаюза за ўдзел у рэпрэсіях рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці. Суд ЕС адхіліў іх пазовы, піша Deutsche Welle.

Фота: Realt.by

Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу ў сераду не задаволіў пазоваў беларускай кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Рады ЕС, пададзеныя ў сувязі з уведзенымі ў дачыненні да іх санкцыямі.

Шатроў і Synesis падалі пазовы супраць Рады ЕС у 2022 годзе. IT-кампанія Synesis са снежня 2020 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза як распрацоўшчык сістэмы распазнавання твараў Kipod.

У «Афіцыйным часопісе ЕС» пазначана, што «Synesis дала беларускім уладам платформу відэаназірання Kipod, якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для распазнавання твараў, што робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарату Беларусі».

Кампанія Synesis і рэжым Лукашэнкі

Synesis — гэта адзін з рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, створанага згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, і таму карыстаецца шматлікімі льготамі. Такім чынам, кампанія атрымлівае выгаду праз сваю сувязь з рэжымам Лукашэнкі і ягоную падтрымку, зазначаюць у Бруселі.

Шатроў трапіў у чацвёрты санкцыйны спіс ЕС у чэрвені 2021 года. Як сказана ў «Афіцыйным часопісе ЕС», «у якасці былога кіраўніка і асноўнага акцыянера ТАА Synesis Аляксандр Шатроў быў адказны за прыняцце рашэння аб перадачы беларускім уладам платформы відэаназірання Kipod, якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграму распазнавання твараў».

На думку Рады ЕС, такім чынам ён унёс свой уклад «у падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі дзяржапаратам Беларусі».

Каментары2

  • Праходзіў побач
    13.09.2023
    СІНЭЗІС - СмактаНІ хрэнЭЗІС
  • Наіўныя
    13.09.2023
    Сінэзіс - КДБшны праект, усе іх праекты з відэа курыруе ФСБ і ідуць яны на іх патрэбы

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў7

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні17

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў7

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць