Грамадства1313

«Экстрэмісцкую» літаратуру ў Беларусі будуць выдаваць пасля спецдазволу

На БТ прызналі, што ўсе «экстрэмісцкія» кнігі складана знішчыць, да таго ж спецыялістам яны часам патрэбныя для напісання навуковых прац або расследаванняў.

Фота: reform.by

У Беларусі збіраюцца навесці парадак з «экстрэмісцкай» літаратурай у бібліятэках і выдаваць яе па спецыяльным дазволе. Пра гэта распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша Reform.by.

У тэлесюжэце прызналі, што ўсе «экстрэмісцкія» кнігі складана знішчыць, да таго ж спецыялістам яны часам патрэбныя для напісання навуковых прац або расследаванняў. У Нацыянальнай бібліятэцы такія кнігі захоўваюцца ў спецыяльным сховішчы, але ў законе не прапісана, у якіх выпадках можна выдаваць іх чытачам. У Нацбібліятэцы спадзяюцца, што парадак выдачы будзе вызначаны заканадаўча.

«Мы працуем над гэтым пытаннем. І будзем спадзявацца, што найбліжэйшым часам гэты заканадаўчы прабел будзе ўдакладнены. Тэарэтычна абмежаванаму колу карыстальнікаў пры спецыяльным дазволе можна будзе гэтымі дакументамі скарыстацца», — заявіў Віктар Пшыбытка, намеснік гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.

Тым часам пракуратура працягвае сачыць, каб прызнаная экстрэмісцкай літаратура не прадавалася ў крамах і ў інтэрнэце. У першую чаргу пракурораў цікавяць гістарычныя кнігі.

«Цікавіць наогул уся літаратура. Але, вядома, першачарговую ўвагу ўдзяляем гістарычнай літаратуры, бо цяпер такія тэмы на вастрыі, значныя. Гэта рэабілітацыя нацызму, якая часам сустракаецца ў друкаванай прадукцыі. Таму менавіта на такую літаратуру мы звяртаем увагу», — заявіла Марына Запрудская, начальніца аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці.

У тэлесюжэце таксама патлумачылі, чаму «экстрэмісцкія» кнігі друкаваліся ў Беларусі.

«Гэтая сітуацыя не ўзнікла цяпер. Яна ўзнікла ў 2013-м, 2014-м, у 2017 годзе. Нейкія кніжкі друкаваліся, якія да падзей 2020 года выглядалі нейкімі спрэчнымі. Але ў прынцыпе яны не неслі нейкага характару, не ўзгодненага з агульнай лініяй руху. Пасля 2020 года з гэтымі кніжкамі ўзніклі пытанні», — заявіў намеснік дырэктара аднаго з выдавецтваў.

Каментары13

  • Ясненька
    14.09.2023
    прызнаную экстрэмісцкай літаратуру будуць выдавать толькі правераным ябацькам-лукашыстам па спецыяльным дазволе.
    Відавочна, што іншым такі дазвол не дадуць, а адразу паведамяць у КДБ і затрымаюць за экстрэмізм.

    Значыць, ідэі экстрэмізму і нацызму будуць чытаць, канспектаваць і ўпітваць у сваю свядомасць і мазгі выключна ябацькам-лукашысты.
  • Камунікат
    14.09.2023
    Выкладвайце і чытайце ў інтэрнэце
  • абосраная карова изь спк нипомнюякзавуць
    14.09.2023
    а ваша изьние экстримисскае?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць