Грамадства11

Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты

У крымінальным праве аднаго прызнання недастаткова для абвінаваўчага прысуду, кажуць юрысты. 

Юрый Гараўскі. Фота: novychas.online

Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка мяркуе, што для суда аб’ектыўных доказаў віны Юрыя Гараўскага было менш, чым неабходна для «таго, каб па высокіх стандартах справядлівага правасуддзя вынесці абвінаваўчы прысуд».

Такой жа пазіцыі трымаецца і адвакат, сябра Чэшскай палаты адвакатаў Алесь Міхалевіч. Ён адзначае, што «ў крымінальным праве доказы павінны быць па-за ўсялякім сумневам». Аднаго прызнання чалавека для абвінаваўчага прысуду недастаткова.

«У швейцарскага суда былі даволі абмежаваныя магчымасці, каб выклікаць іншых сведак. І наогул правесці працэс па крымінальнай справе ў тым фармаце, якім ён мусіў быць», — даводзіць Алесь Міхалевіч.

На яго погляд, калі б была моцная абвінаваўчая база, то абвінаваўчы прысуд мог бы быць.

Далейшыя крокі па справе Гараўскага ў Швейцарыі будуць залежаць ад падрабязнай матывіроўкі прысуду, працягвае Павел Сапелка.

Павел Сапелка кажа, што апраўдальны вырак прагназаваўся, але ён не найлепшы варыянт як для пацярпелых, так і ў цэлым для ўніверсальнай юрысдыкцыі па абвінавачаннях супраць чалавечнасці і міжнароднага права.

Праваабаронца лічыць, што абвінаваўчы прысуд мог пацвердзіць шэраг абставінаў па справе аб знікненні палітыкаў Ганчара, Захаранкі і бізнэсоўца Красоўскага. Апраўдальны ж прысуд можа ўскладніць расследаванні такіх спраў у іншых еўрапейскіх краінах.

На яго думку, апраўдальны прысуд будзе ставіць больш высокую планку для ўлад еўрапейскіх краін у расследаванні такіх спраў.

«Такі прысуд будзе лішні раз нагадваць, што любое абвінавачанне павінна быць пацверджана сукупнасцю пераканаўчых доказаў, і, магчыма, некаторыя пракуратуры ўстрымаюцца выстаўляць абвінавачанні, прадбачачы празмерна высокі аб’ём працы па такіх справах. Але ў цэлым гэта не павінна стаць перашкодай для пераследу іншых падазраваных і абвінавачваных у злачынствах па міжнародным праве», — даводзіць Павел Сапелка.

Павел Сапелка не гатовы казаць, што швейцарскі суд устанавіў датычнасць рэжыму Лукашэнкі да выкрадання палітыкаў і бізнэсоўца Красоўскага, бо сам не прысутнічаў на працэсе.

«У цэлым для праваабарончай супольнасці і тых, хто ведае сітуацыю з гэтай справай у Беларусі, абсалютна відавочная віна беларускай улады, і яна павінна быць замацаваная ў прысудзе ці беларускага, ці еўрапейскага суда. Яна ўрэшце знойдзе сваё адлюстраванне ў прысудзе. Гэты працэс мог стаць вялікім крокам у гэтым напрамку. Але не стаў», — адзначае Павел Сапелка.

Алесь Міхалевіч усцешаны, што ўніверсальная юрысдыкцыя пачала працаваць. Суды ў іншых краінах зараз могуць брацца за справы, калі яны звязаныя з катаваннямі, злачынствамі супраць чалавечнасці.

«Я дужа рады, што гэты працэс пачаўся, і ён сам па сабе ўвайшоў у гісторыю Беларусі і сусветнай юрыспрудэнцыі», — адзначае Міхалевіч.

Юрый Гараўскі сам прызнаўся ва ўдзеле ў выкраданні і забойстве палітычных апанентаў Лукашэнкі ў 90-я падчас інтэрв'ю «Дойчэ Веле» ў 2019 годзе. Былога спецназаўца швейцарскі суд вінаваціў у гвалтоўным знікненні людзей і ўвядзенні правасуддзя ў зман.

Гараўскаму інкрымінавалі выкраданне экс-міністра МУС Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор прасіў для яго 3 гады пазбаўлення волі. 

Але суд апраўдаў Юрыя Гараўскага па абодвух выстаўленых яму абвінавачаннях — гвалтоўным знікненні людзей і ўвядзенні правасуддзя ў зман.

Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у які «ўмяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя факты знікнення». «Гэтыя факты не павінны выклікаць сумненняў».

Разам з тым суд палічыў, што некаторыя з паказанняў Гараўскі прыдумаў, таму ён прыйшоў да высновы, што абвінавачваны, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай.

Прадстаўнік Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай у швейцарскім судзе Севярын Вальц паведаміў, што абавязкова будзе абскарджваць вынесены прысуд.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«А калі ўжо і нас забудуць, як 1996-ы ці 2010-ы?»

Пазбаўлены звання падпалкоўнік КДБ Костка: Я ніводнага дня не служыў пры Лукашэнку і прысягу яму не прыносіў

Сёння спаўняецца 23 гады, як знік Юрый Захаранка

«Яны стралялі ў спіну»: дачка Захаранкі сустрэлася з экс-байцом спецназу Юрыем Гараўскім

Каментары11

  • Это так не работает
    28.09.2023
    Он придумал частично или полностью на волне нехта хайпа стал частью всего этого прогрева. Подросткам зашла кулстори вот и вышли искать правды на ночных улицах Минска.
  • выходзiць
    28.09.2023
    мачыце далей!
  • mikola
    28.09.2023
    Apraudali ? Geta Europa !

Грошы на забойства расійскага лётчыка ў Іспаніі, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, перадалі расійскія дыпламаты3

Грошы на забойства расійскага лётчыка ў Іспаніі, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, перадалі расійскія дыпламаты

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах9

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў5

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка16

У Беларусі дадаткова вывелі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны «для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў»

ЕС пашырыў на Беларусь санкцыі, уведзеныя супраць Расіі3

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю6

У другім туры выбараў у Іране супрацьстаяць адзін аднаму будуць рэфарміст і кансерватар1

Асудзілі міліцыянера з элітнага падраздзялення. Ён хадзіў па вёсцы без трусоў28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Грошы на забойства расійскага лётчыка ў Іспаніі, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, перадалі расійскія дыпламаты3

Грошы на забойства расійскага лётчыка ў Іспаніі, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, перадалі расійскія дыпламаты

Галоўнае
Усе навіны →