Музыка1010

Вольскі запісаў альбом класікі

За той год, што N.R.M. не выступаў у Беларусі, Лявон Вольскі падрыхтаваў альбом на вершы хрэстаматыйных паэтаў: ад Яна Чачота да Рыгора Барадуліна.

За той год, што N.R.M. не выступаў у Беларусі, Лявон Вольскі падрыхтаваў альбом на вершы хрэстаматыйных паэтаў: ад Яна Чачота да Рыгора Барадуліна.

Наша Ніва»: Лявон, дзе N.R.M.? Не чутно было амаль год…

Лявон Вольскі: 2009‑ы мы абвесцілі годам тэсту нашым слухачам. І што высвятляецца? Вельмі мала людзей павесілі на покуці абразы N.R.M. замест прэзідэнта. Ні табе грамадскага (ва)рушэння, ні масавых пратэстаў! Ніхто не выйшаў на вуліцу і не крычаў: «Вярніце нам нашую музыку! Чаму яны не лабаюць!?»

А пра «Мрою» — дык наогул плакаць хочацца: я ўжо сам пра яе забыў. Сёлета на «Басовішчы» гралі ва ўвасабленні «Мроі», дык настолькі ўсё трывала забылася, што я ўласныя песні спяваў як кавер‑версіі: наноў вывучыўшы тэксты. А гітарысты вымушаныя былі здымаць ноты з уласных запісаў… Калі мы пачалі выступ, апранутыя пад рокераў 1980‑х, ды зайгралі старыя аранжыроўкі, публіка стаяла трохі ачмурэлая: маўляў, што за маскарад? Потым, калі мы пераапрануліся ў нашу энэрэмаўскую ўніформу, публіка ўвогуле ў транс увалілася! Граем‑граем мы як N.R.M. якіх пятнаццаць хвілін, і тут выходзіць на сцэну вядучы Шалкевіч і абвяшчае: «Усё, хлопцы, канец. Паліцыя кажа, што скончылася арэнда!» Так што суцэльнае забыццё.

«НН»: Дык N.R.M. больш няма?

ЛВ: Як гэта няма, калі мы граем канцэрт? А калі сур’ёзна, дык гадавая паўза — ненаўмысная, проста ўсе энэрэмаўцы па творчых справах з’язджалі за мяжу. Па‑другое, не было творчай пільнасці збірацца разам. Ну, не адчувалі мы патрэбы чарговы раз без новага матэрыялу ў ДК рабіць канцэрты! N.R.M. — гэта хутчэй за ўсё праект чатырох самастойных творцаў. З іншага боку, у мяне асабіста за гэты год жыццё змянілася кардынальна, ніколі не было такога плённага перыяду…

«НН»: Словам, ёсць з чым паказацца публіцы? Ці проста лічыце абавязкам зрабіць канцэрт на 15‑годдзе гурта?

ЛВ: Тут ва ўсіх канцэрты: дзесяцігоддзі, дваццацігоддзі… А мы нават не анансавалі, што нам у лістападзе споўнілася пятнаццаць. Бо ў гэтыя светлыя юбілеі прынята дарыць дачы на Канарах, чорныя «Інфініці»… А паколькі нам нічога такога не падораць, дык мы вырашылі, што юбілею не будзе. Пагатоў 15 гадоў — ніякі не юбілей. N.R.M. ёсць што сказаць, спадзяемся на дыялог, на нязмушаную гутарку з калядным налётам.

«НН»: Тым больш, цяпер вас не забараняюць…

ЛВ: Так. Тое факт хутчэй пазітыўны, хаця ў адваротных умовах можна было жыць абсалютна нармалёва. Калі нас піярылі як забароненых рэвалюцыянераў. Тады людзі ў Еўропе на нашыя канцэрты прыходзілі, каб паглядзець, што гэта за дзікія музыкі, якіх так жорстка забаранілі на радзіме? У разбэшчаным Берліне, дзе штоноч — дзясяткі розных канцэртаў мы збіралі поўныя клюбы. Потым народ, відаць гаварыў: «Дзіўна. Звычайны рок‑канцэрт… Чаму ніхто не страляў, нікога не забілі, нават, не было ніякае палітінфармацыі».

«НН»: Нашто тады было музыкам да Праляскоўскага хадзіць?

ЛВ: Ня ведаю, якія ў іншых былі мэты, а мне не было зразумела, хто, куды тэлефануе, каб нас забараніць, што ўвогуле гэта за забароны дэбільныя? Хацеў пачуць, што мы афіцыйна забароненыя. Папросту прагнуў, каб былі пастаўленыя кропкі над «і». Альбо крэскі над «ў». Але ў выніку высветлілася, што вецер змяніўся…

«НН»: Дык як лепей, так ці забароненым?

ЛВ: І так і гэтак. Таму што N.R.M. любы стан падабаецца: і забаронены, і незабаронены. Мы гэта прайшлі, і любую забарону перажывём з набыткам для сябе. Цяпер нават пасыпаліся настойлівыя прапановы нашаму менеджэру зайграць на афіцыйных фэстах. Мы адмаўляемся, бо нелагічна выходзіць: тыя самыя, што цябе ўсімі сіламі забаранялі, цяпер гасцінна рэкамендуюць паўдзельнічаць. Пры ўсім пры гэтым, наколькі мне вядома, на перыферыі дагэтуль ёсць гэтыя «расстрэльныя» спісы, якімі карыстаюцца дырэктаркі мясцовых ДК.

Увогуле, я адмоўна стаўлюся да цвёрдай дзяржлініі ў адносінах да рок‑музыкі і любога іншага мастацтва.

«НН»: Як так: у дзяржавы не павінна быць палітыкі ў дачыненні да музыкі?

ЛВ: Дзяржава і музыка ніяк не павінны перакрыжоўвацца. На прыкладзе айчыннай папсы, падтрыманай дзяржавай, відаць, што нічым добрым гэта не сканчаецца. Не верыць народ сваёй папсе. Такая яна штучная. Нават замежны поп: там, прынамсі, імпэт ёсць, энергія, бо яны вольныя і не сядзяць на акладах, на прымусовых размеркаваннях білетаў і раздачы кватэраў.

У нас павінна быць спрыяльнае заканадаўства для шоу‑бізнэсу і агульная свабода. А цяперашняе заканадаўства не прадугледжвае, напрыклад, тур якога‑кольвек гурта па краіне. У дадатак, трэба, каб нешта змянілася ва ўла¬дзе, і тады шоу‑бізнэс расквітнее. Так было паўсюль: у Польшчы, Украіне.

«НН»: А няма адчування, што вы перараслі культурнае поле Беларусі?

ЛВ: Ну, ну што вы! Гэта нашая краіна, гэта наш слухач, як яго можна перарасці?! Цяпер проста хачу паспрабаваць сябе ў іншых сферах. Вось удзельнічаю ў здымках камедыі паводле майго сцэнару з Алегам Гарбузам, Ганнай Хітрык і Святланай Зелянкоўскай. Так, цяпер я магу дазволіць сабе не ўдзельнічаць у тэлеперадачах, дзе не лічу патрэбным. А не рабіць нешта для піяру, раскруткі і іншых элемэнтаў гульні ў шоу‑бізнэс. Але, калі казаць пра творчасць, дык наш слухач менавіта тут.

«НН»: І чым яго маеце пацешыць неўзабаве?

ЛВ: Яшчэ да Калядаў мае нарэшце выйсці супольны праект «Такога няма нідзе» — міні‑мюзікл у стылістыцы 60—70‑х. Песні да яго напісаў я, а выконваюць іх разам са мной і самастойна Павел Булатнікаў, Валодзя Пугач, Віталь Артыст, Ганна Хітрык, Руся.

А ўжо бліжэй да вясны будзе сольны праект, з дванаццаці песняў на вершы хрэстаматыйных беларускіх паэтаў: ад Чачота да Барадуліна. Альбом выходзіць стылёва разнастайны: песню на верш Багушэвіча «Немец» зрабілі ў рэпе (у суаўтарстве з Памідоравым). Нечакана для сябе адкрыў вершы Куляшова, Чачота. Там будзе і Максім Танк з вершам «Вецер тваёй Радзімы». Або верш Барадуліна «Белая яблыня грому» — я дагэтуль не магу асягнуць, што там зашыфравана, але неяк душой адчуваецца, што нешта сур’ёзнае.

Гутарыў ЛК

17 снежня (чацвер). КЗ "Мінск". Вялікі акустычны калядны канцэрт NRM.

Каментары10

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства6

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію5

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў3

Цэны на басейны Мінска на 2025 год. У тым ліку на новы Нацыянальны16

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства6

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →