У Польшчы завяршыліся парламенцкія выбары і агульнанацыянальны рэферэндум. З закрыццём участкаў з'явіліся першыя вынікі экзіт-пола сацыялагічнай службы IPSOS.

Кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, набірае 36,8%.
Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» на чале з колішнім прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам набірае 31,6%.
«Трэці шлях» — аб’яднанне «Польшчы 2050» экс-кандыдата ў прэзідэнты Шымона Галоўні і Польскай сялянскай партыі — 13%.
«Лявіца» — 8,6%.
Еўраскептычная і антыўкраінская партыя «Канфедэрацыя» збірае 6,2%
Калі рэальныя вынікі выбараў супадуць з вынікамі экзіт-пола, урад створыць кааліцыя лібералаў, «Трэцяга шляху» і «Лявіцы».
Перадвыбарная барацьба была гарачай, і грамадства мабілізавалася. Колькасць людзей, якая галасавала, была рэкорднай для Польшчы (там на выбары ніхто не заганяе) — 73%.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары