Літаратура33

Пачалі выданне збору твораў Кузьмы Чорнага. Гэтым разам у 12-ці тамах

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі нядаўна прэзентавалі першы том збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах, піша «Звязда».

Новы збор твораў — гэта ўжо чацвёртае выданне, якое, як абяцаюць, стане найбольш поўным і навукова каментаваным. Ранейшыя выданні выходзілі яшчэ ў савецкі час. У 1950-я і 1980-я гады збор твораў Кузьмы Чорнага выходзіў у 6 тамах, а ў 1970-я гады — у 8 тамах.

У новае выданне ўвойдуць тэксты, якія раней не друкаваліся альбо пабачылі свет толькі на старонках перыядычных выданняў ці асобных зборнікаў.

Пры падрыхтоўцы 12-томніка даследчыкі карыстаюцца аўтографамі, машынапісамі, архіўнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў Цэнтры даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, у Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама ў прыватных архівах нашчадкаў пісьменніка.

У новым выданні значна пашыраныя каментарыі. Дзякуючы працы вучоных са збору твораў можна будзе даведацца пра друкаваныя і рукапісныя крыніцы тэксту, месца першай публікацыі, датаванне твора. Тлумачацца гістарычныя і культурныя падзеі, даюцца звесткі пра асоб, згаданых класікам, пазначаюцца цытаты з твораў іншых пісьменнікаў.

Тэксты друкуюцца з захаваннем асаблівасцяў мовы пісьменніка, лексічных адзінак і асобных граматычных формаў. 

У першы том збору твораў Кузьмы Чорнага ўвайшлі раннія апавяданні 1921—1925 гадоў. У тэкстах адлюстраваныя асаблівасці мовы тых часоў. У выніку па іх у тым ліку можна прасачыць, якія моўныя працэсы адбываліся стагоддзе таму.

Як заўважыла загадчыца аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Вераніка Курцова, такое выданне можна лічыць яшчэ і адным з помнікаў мове.

Кузьма Чорны пражыў усяго 44 гады, але паспеў пакінуць багатую літаратурную спадчыну як пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык, адзін са стваральнікаў беларускага рамана, нацыянальнай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы.

У памяць пра пісьменніка названыя вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку. На радзіме Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах ёсць школа, якая носіць яго імя. У ёй працуе літаратурны музей. Таксама творы Кузьмы Чорнага ўключаныя ў агульнаадукацыйную праграму па беларускай літаратуры.

Каментары3

  • Андрусь
    20.10.2023
    А потым інтэлектуалы з якой-небудзь генеральскай пракуратуры вызнаюць гэтыя кніжкі экстрэмісцкімі матэрыяламі... 
  • Сатурн
    21.10.2023
    Вот прям очень рекомендую его роман "Пошукі будучыні"!)) Не пожалеете!!!))))
  • Анфиса
    21.10.2023
    Предлагаю прочитать повесть «Лявон Бушмар». Кто осилит тому медаль за стойкость и выдержку.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Зорка серыяла «Ва ўсе цяжкія» Ар-Джэй Міт памёр ва ўзросце 34 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць