У Літве шэсць дзён не фіксуюць спроб нелегальнага праходу граніцы з боку Беларусі
Дзяржаўная служба аховы дзяржаўнай граніцы Літвы (VSAT) паведаміла пра сітуацыю на беларускім памежжы. Літоўцы, у адрозненне ад латвійскіх і польскіх калег, перасталі фіксаваць спробы нелегальнага перасячэння граніцы.
Як піша 15min.lt са спасылкай на BNS, у нядзелю на граніцы Латвіі і Беларусі была зафіксаваная 21 спроба нелегальнага перасячэння, у суботу польскія пагранічнікі не прапусцілі ў краіну 61 мігранта.
Усяго супрацоўнікі VSAT не фіксуюць спробаў нелегальнага перасячэння граніцы на працягу шасці сутак. З пачатку года выявілі 2191 нелегальнага мігранта з Беларусі.
З 3 жніўня 2021 года, калі літоўскія пагранічнікі атрымалі права вяртаць у Беларусь нелегальных мігрантаў, каля 21,5 тысячы з іх не ўпусцілі ў Літву.
Каментары