У Вілейцы муж з двума нажамі пагражаў забіць жонку. Яму прысудзілі тры месяцы арышту
Суд над 49-гадовым дэбашырам прайшоў 3 лістапада. Мужчыну судзілі за пагрозу забойствам (арт. 186 КК) і за ўхіленне ад кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей (ч. 2 артыкула 174 КК), піша Kraj.by.

Крымінальная справа, як распавёў старшы памочнік пракурора Вілейскага раёна Максім Сычоў, разглядалася ў выязным судовым пасяджэнні Вілейскага РАУС.
Усё адбылося ў чэрвені. Мужчына прыйшоў п'яны дахаты і пачаў сварыцца з жонкай. Жанчына выклікала міліцыю. Тады мужчына ўзяў са стала два кухонныя нажы, накіраваў лёзы ў бок жонкі і стаў пагражаць са словамі «Заб'ю!». Калі кабета стала адбіраць нажы, пара разам упала на падлогу, аднак абышлося без цялесных пашкоджанняў. На крыкі прыбегла сястра жонкі і, забраўшы нажы, жанчыны разам выбеглі на вуліцу, дзе дачакаліся супрацоўнікаў міліцыі.
На судзе мужчына прызнаў сваю віну і заявіў, што хацеў проста напалохаць жонку. Таксама вілейца, які пазбаўлены бацькоўскіх правоў, раней абавязалі кампенсаваць сродкі на ўтрыманне дачкі. Аднак ён не выходзіў на працу, меў прагулы, запазычанасць вырасла.
Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 186 і часткай 2 артыкула 174, і прысудзіў да трох месяцаў арышту.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары