Грамадства55

Зрабіў бізнэс на смецці. Хто такі Дзмітрый Кучук, які хоча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў

«Я не маю ілюзій, што атрымаю дэпутацкі мандат, але мне важна стаць голасам тых беларусаў, хто знаходзіцца ўнутры краіны, хто гатовы падтрымліваць незалежных кандыдатаў», — заяўляе былы старшыня ліквідаванай партыі «Зялёныя». У яго біяграфіі — шмат экалагічнага актывізму і судзімасць, пра якую ён не любіць успамінаць.

Дзмітрый Кучук. Скрыншот з відэа з сацыяльных сетак 

Пра дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў

Дзмітрый Кучук прыняў рашэнне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, разумеючы, што «ў краіне няма сумленных свабодных выбараў», «галасы ніхто не лічыць», а «за палітычную дзейнасць можна трапіць у турму». Пра гэта ён заявіў на відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках 20 лістапада.

Пасля выбарчай кампаніі ён з аднапартыйцамі хацеў бы рэалізаваць падрыхтаваны законапраект аб амністыі.

Хацеў, каб партыя «Зялёныя» занялася больш палітыкай

Дзмітрый Кучук далучыўся да партыі «Зялёныя» ў 2008 годзе. 19 студзеня 2020 года на зʼедзе большасцю галасоў быў абраны старшынёй партыі. Да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка старшыні.

У той час апазіцыйныя арганізацыі выбіралі фармат вылучэння на прэзідэнцкія выбары адзінага кандыдата. Па сваім абранні Кучук заявіў, што «Зялёныя» не плануюць удзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Ён казаў, што стратэгія партыі — стаць рэальнай палітычнай сілай.

«Мы хочам увайсці ў тройку дэмакратычных палітычных арганізацый па сваёй структуры, па пазнавальнасці, па менеджменце», — заяўляў Дзмітрый Кучук.

Паводле яго, партыя мелася ўзяцца за развіццё рэгіянальных структур і «больш заняцца палітыкай», бо дагэтуль яе ўспрымалі як грамадскую арганізацыю.

Партыю ліквідавалі ў ліпені 2023 года, разам з усімі іншымі непадкантрольнымі лукашэнкаўскаму апарату.

Як заяўніка «Чарнобыльскага шляху» кідалі на «суткі»

У 2021 годзе Дзмітрыя Кучука пасадзілі на 15 дзён пасля таго, як ён разам з іншымі палітычнымі актывістамі падаў заяўку на «Чарнобыльскі шлях».

Пра яго затрыманне стала вядома праз некалькі дзён. Актывіста схапілі нібыта за парушэнне парадку правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Адбываў пакаранне ў ізалятарах на Акрэсціна і ў Жодзіне.

На Акрэсціна ён сядзеў у камеры на васьмярых, дзе было 18 чалавек. Яго сукамернікамі былі супрацоўнік Акадэміі навук, праграміст, работнік МТЗ — сапраўдны зрэз беларускага грамадства.

У Жодзіне ў камеры на 10 чалавек было 15 чалавек.

«Настрой працоўны, адыходжу. Цяпер ужо на офісе, будзем змагацца далей», — сказаў ён па вызваленні.

Раней, у 2019 годзе, Кучука за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» аштрафавалі на 510 рублёў.

Эксперыментаваў з палітыкай

У 36 гадоў Дзмітрый Кучук даводзіў, што ў яго ёсць інтарэсы ў бізнэсе і палітыцы. Бізнэс — прыбыткі ды выдаткі, а палітыка — «гэта не тое каб хобі», але займаецца ёю «дастаткова сурʼёзна».

«Месца дэпутата я заўсёды разглядаў як магчымасць нешта змяніць, таму што ў нас кожны бізнэсовец кажа пра тое, што ў нас, напрыклад, дрэннае заканадаўства. А што вы зрабілі, каб заканадаўства было іншым? Трэба было ісці ў гарвыканкам, адстойваць інтарэсы».

Быў кіраўніком ініцыятыўнай групы аднапартыйца на выбарах 2010 года

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года Дзмітрый Кучук быў кіраўніком ініцыятыўнай групы старшыні Гомельскай арганізацыі партыі «Зялёныя» Юрыя Глушакова, які зняў сваю кандыдатуру.

«Зялёныя» ў Беларусі былі партыяй левага кірунку, якія аб'ядноўвалі экалагічных актывістаў, а таксама моладзь левых, ліберальных поглядаў, нефармалаў і альтэрнатыўнікаў.

Выступаў на тэлебачанні ў процігазе

Дзмітрый Кучук выступаў супраць будаўніцтва атамнай станцыі. У 2016 годзе падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў ён прамаўляў на тэлебачанні ў процігазе.

Дзмітрый Кучук балатаваўся па Смаргонскай акрузе № 59. Фота: скрын з відэа тэлеканала «Беларусь-3»

Паводле Кучука, у супрацьгазах будуць хадзіць беларусы, калі будаўніцтва не будзе спынена. Ён казаў, што АЭС небяспечная для экалогіі, а электраэнергія будзе задарагой.

Кучук заклікаў людзей патрабаваць ад урада спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Меў судзімасць

Кучук не любіць расказваць пра гэты эпізод сваёй біяграфіі: у 2000 годзе ён быў асуджаны за крадзеж маёмасці шляхам махлярства. Судзімасць пагашаная.

Бізнэс на смецці

Дзмітрыю Кучуку — 49 гадоў. Ён выпускнік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Больш за 20 гадоў займаецца перапрацоўкай смецця.

У 2003 годзе ён заснаваў смеццесартавальную станцыю «Заходняя» і дагэтуль ёю кіруе. Яна спецыялізуецца на збіранні і сартаванні другаснай сыравіны. Мае пляцоўку для яе экспарту і ўчастак для перапрацоўкі палімераў.

«Мы хацелі прыйсці першымі на гэты рынак і нам гэта ўдалося», — казаў Кучук пра свой бізнэс. — Насамрэч усе другасныя рэсурсы і іх зборы — вельмі перспектыўныя».

Называюць смецяром

Дзмітрый Кучук прызнаваўся, што яго часам называюць смецяром, але ён на гэта не крыўдуе.

«Бо праца такая, — тлумачыў ён. — Але ёсць іншы складнік гэтай працы — сур'ёзныя даходы. Я разумею, што грошы не пахнуць, а гэтая праца дае магчымасць нармальна жыць».

Восем гадоў таму Кучук казаў, што ягоны гадавы даход перавальвае за 300 мільёнаў беларускіх рублёў. Гэта было да дэнамінацыі, вядома. Але і 30 тысяч цяперашніх беларускіх па тагачасным курсе — гэта было салідна.

«Мы ўдзельнічалі ў мясцовых выбарах і нам прыйшлося задэклараваць нашы даходы. Так што гэта сапраўды так, не буду хаваць. Але гэта не значыць, што ўсе 300 мільёнаў у мяне на рахунку. Мы шмат укладаем у бізнэс».

Згаджаецца, што бяздомнікі «гарадскія санітары»

Дзмітрый Кучук выкарыстоўваў працу бадзяг пры сартаванні смецця. Але працаваць з імі няпроста, прызнаваўся ён.

«Уявіце, чаго варта прымусіць бамжа зрабіць штосьці на палігоне. У якім стане яны прыходзяць. Часам даводзіцца нават нецэнзурна лаяцца», — наракаў Кучук.

Ён згодны з меркаваннем, што бяздомнікі — «гарадскія санітары».

«Напрыклад, толькі ў Мінску працуе каля 400 людзей без пэўнага месца пражывання. І быццам бы і неахайныя людзі, але яны зарабляюць прыстойныя грошы. Часам сумы выплат ім налічваюцца мільёнамі беларускіх рублёў», — даводзіў ён.

Агітуе за раздзельнае забіранне смецця

Дзмітрый Кучук лічыць, што людзі будуць ахвотней сартаваць смецце, калі займеюць зручныя пляцоўкі і прывабныя кантэйнеры. Ён прапанаваў рабіць кантэйнеры ў нацыянальным стылі.

Стварыў таксі Recycling taxi па збіранні другаснай сыравіны

«Гэты стартап мы вырашылі зрабіць для тых, хто раздзяляе смецце», — казаў пра новую паслугу свайго прадпрыемства Дзмітрый Кучук.

Паводле яго, кліент замаўляе таксі, і ўсе яго адкіды забіраюць фактычна з кватэры. Такая паслуга пачала працаваць у 2017 годзе і мелася стаць прыбытковай праз 3 гады. Нам не ўдалося знайсці інфармацыю, ці акупілася яна і прыжылася.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Выпаленая зямля. У Беларусі ліквідуюць яшчэ тры партыі

Беларуская партыя «Зялёныя» праводзіць кампанію «Веласіпед у горадзе»

Партыя «Зялёныя» патрабуе спыніць будаўніцтва АЭС у сувязі са стратай даверу да «Расатама»

Як сартаваць пакеты, кубачкі з-пад ёгурту, тэтрапак — парады дырэктара мінскага смеццесартавальнага завода

Каментары5

  • Олег
    21.11.2023
    Крутой дядька!
  • mikola
    21.11.2023
    hvory na galavu.....Jakija VYBARY pry Getai Uladze ?
  • mikola
    21.11.2023
    idyiot..............

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →