Усяго патроху88

Каму святы Мікалай, а каму Дзеда Мраз

Як называюць каляднага дзядка ў розных краях? Дзядо Коледа, Ежышэк, Кыш Бабай...

Як называюць каляднага дзядка ў розных краях? Дзядо Коледа, Ежышэк, Кыш Бабай...

Пакуль беларускія дзеткі гадаюць, хто прыйдзе да іх у госці: святы Мікалай, Зюзя, ці просты Дзед Мароз, у замежнай малечы выбар значна вузейшы: там назвы каляднага госця больш-менш акрэсленныя, ну максімум дзве...

Дзеткі нашых славянскіх суседзяў, украінцаў і палякаў, таксама чакаюць прэзентаў ад святога Мікалая і Діда Мороза. Нашчадкі нашых балтыйскіх суседзяў, літоўцаў, чакаюць Каледу Сенеліса, Каляднага дзеда.

Расія – не адзіная краіна, дзе малыя з нецярплівасцю рыхтуюцца да візіту Дзеда Мароза, напрыклад у большасці былых югаслаўскіх рэспубліках зімняга дараносца ведаюць пад падобным імем, Дзеда Мраз. У Балгарыі таксама дзед, але Дзядо Коледа (Дядо Коледа).

У Чэхіі можа і маюць святога Мікулаша, аднак улюбёны персанаж тамтэйшай дзятвы зусім не ён. Бо як можна чакаць дабротаў ад святога Мікулаша, калі акрамя падаркаў, ён мае паўнамоцтвы бэсціць дзетак за кепскія ўчынкі, якія яны зрабілі на працягу года. Сапраўдным жа ўпадабанцам чэшанятаў з’яўляецца Ежышэк –своеасаблівая варыяцыя на тэму немаўляці Ісуса, які таксама валодае дарам прыносіць калядныя прэзенты.

Фінскія Каляды як і беларускія, маюць паганскія карані, таму з тых часоў засталася спракаветная назва зімняга баства, Ёўлупукі (Joulupukki), што азначае “калядны казёл”, Хіба пад уплывам хрысціянскай традыцыі Ёўлупукі мае звычайную сантаклаусаўскую ўніформу і зусім няма рагоў.

У Галандыі -- банальны святы Мікалай, але дапамагае яму экстравагантны Чорны Піт, чарнаскуры служка, паходжанне якога выводзяць ад служак вешчуноў, якія прыйшлі пакланіцца малому Ісусу. У Малдове і Румыніі ўсіх віншуе Мош Крэчун (Снежны Дзед), як і кожны год не толькі раскідае дарункі, але і змагаецца з ліхімі сіламі, якія ўзначальвае баба Хырка.

З больш экзатычных краінаў: у татарскім краі зімнімі танцамі правіць Кыш Бабай, Зімні Дзед. У Іране двоеўладдзе: узімку, з пачаткам года дарункамі загадвае Баба Ноэль (фран. і перс. Бацька Новы год), але 20 сакавіка, на традыцыйны іранскі новы год яго мяняе Аму Наўруз(Дзядзька Новага дня).

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць