Усяго патроху55

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»

Гэта новаўвядзенне ахоплівае ўсё больш супермаркетаў.

Фота: кадры з тыктоку

Мінчук Андрэй у тыктоку апублікаваў ролік з гіпермаркета «Гіпа», што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Гарэцкага. На сёння відэа мае амаль 305 тысяч праглядаў.

У ім мужчына пракаментаваў абнаўленне ў мясным аддзеле — Андрэя здзівіла і насмяшыла, што цяпер, каб набыць мяса, трэба браць адпаведны талон. З яго дапамогай у краме рэгулююць чаргу да прылаўка.

@andreumelianyk12

я первый раз это увидел

♬ оригинальный звук - Андрейка

У каментарах Андрэй удакладніў, што аўтамат з талонамі паставілі толькі два дні таму (так кажуць прадаўцы). Іншыя каментатары адзначылі, што ў шматлікіх іншых гіпермаркетах гэтай сеткі мяса па талончыках прадаюць ужо не першы год. Знайшліся і тыя, хто бачыў талоны ў еўрапейскіх супермаркетах: нехта кажа, што ідэя не апраўдалася, а іншым яна падабаецца — маўляў, «не трэба марнець у чарзе і ніхто наперад цябе не лезе».

Талоны ў краме спадабаліся шмат каму з каментатараў:

«Вельмі зручна, не трэба гуртавацца ў прылаўка. Электронная чарга, ніхто не дыхае ў патыліцу».

«Гэта нармальна, каб ты не стаяў у чарзе, а працягваў рабіць закупы, адстаў ад жыцця».

Некаторыя, аднак, былі непрыемна здзіўленыя:

«Упершыню бачу, я ў шоку. У Мінску тысячы крамаў, дзе мяса без чаргі».

«Талон на мяса? Навошта? На каўбасу таксама, напэўна, талоны будуць. Дажылі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • ваф
    19.11.2024
    такое в гиппо в МОМО. Помню помню февраль 22 года. Стоял в мясной отдел вместе с будущими "котлетами по киевски" . Много их было. Закупали полные тележки. Вот бы узнать живы ли остались или нет.....
  • Ёсік
    19.11.2024
    Во аматары навіны, абы паглядзелі іншыя, глядзіш, і капейчына прыляціць. Гіп на Ракасоўскага даўно так зроблена, наведвальнікі не скардзяцца, кажуць, што без чаргі ніхто не лезе.
  • Ваўкалак
    20.11.2024
    У Германіі і на Тэнэрыфе то самае. Хочаш санямі з прылаўка ці свежага мяса - вазьмі талон і чакай свайго нумару на экране

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?2

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць