Аўто66

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?

Пакупнікі аўто з ЗША і кампаніі-пасярэднікі пачалі скардзіцца, што літоўская мытня перастае афармляць аўтамабілі з пэўных катэгорыі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Новыя неагучаныя абмежаванні?

З сярэдзіны чэрвеня праз Літву ў Беларусь можна было вывозіць аўтамабілі са Штатаў ва ўзросце да 5 гадоў толькі з аб’ёмам рухавіка да 1,9 літра. Электрамабілі і гібрыды маладзейшыя за 5 гадоў не выпускалі ў Беларусь, патрабуючы даведку ад вытворцы, якую дэ-факта атрымаць немагчыма.

Калі з моманту выпуску аўтамабіля прайшло больш за 5 гадоў, літоўская мытня афармляла таксама аўто з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, гібрыды і электрамабілі. 

Аднак з цягам часу патрабаванні літоўскай мытні зноў сталі больш строгімі.

Цяпер адзіная катэгорыя аўто з ЗША, якія ў Клайпедзе афармляюць без праблем і дадатковых патрабаванняў, — гэта машыны з аб’ёмам рухавіка да 1,5 літра. 

Для афармлення транзітнай дэкларацыі на аўто з аб’ёмам ад 1501 см³ да 1900 см³ пачалі патрабаваць даведку ад еўрапейскага дылера з указаннем клірэнсу.

Без яе транзіт у Беларусь больш не афармляюць. Калі ў даведцы будзе пазначана, што вышыня клірэнсу, прадугледжаная вытворцам, перавышае 16,5 см, то такі аўтамабіль у Беларусь не трапіць.

Уласнае меркаванне можа быць важнейшае за даведку

Пры гэтым дэкларанты папярэджваюць, што нават наяўнасць даведкі, у якой пазначана, што клірэнс дазваляе аформіць транзіт, не гарантуе станоўчага рашэння, бо літоўская мытня ўсё роўна можа адмовіць у выпісцы транзітнай дэкларацыі на сваё меркаванне.

Аўтамабілі старэйшыя за 5 гадоў з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, электрамабілі і гібрыды, якія яшчэ ў пачатку восені без праблем афармлялі на Беларусь, апошнім часам таксама атрымліваюць адмову ў афармленні транзіту.

Акрамя таго, некаторыя адзначаюць, што схема з афармленнем і вывазам такіх аўто праз Польшчу таксама больш не працуе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пакупнікам падсанкцыйных аўто варта рыхтавацца да вялікіх выдаткаў

Кампаніі, якія аказваюць пасярэдніцкія паслугі па куплі аўто з ЗША, ужо пачалі прапаноўваць сваім кліентам, якія набылі машыны старэйшыя за 5 гадоў, перанакіроўваць іх на Грузію, бо шанец даставіць такія аўто праз Літву мізэрны. 

Тым не менш, пэўная колькасць такіх машын усё адно накіроўваецца ў порт Клайпеда, дзе з вялікай верагоднасцю яны захраснуць, як гэта ўжо было на пачатку лета. 

Машыны, на якія з тых ці іншых прычын літоўская мытня не афармляе транзітныя дэкларацыі на Беларусь, пакупнікам давядзецца вывозіць альтэрнатыўнымі шляхамі. А гэта дадатковыя 4,5—6 тысяч еўра на лагістыку. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Частка беларускіх кампаній пасля падзей пачатку лета цалкам адмовілася ад працы з портам Клайпеда, абгрунтаваўшы такое рашэнне тым, што літоўскі порт больш не выглядае надзейным партнёрам. 

Грузія зноў у выйгрышы?

Такія перавозчыкі перанакіравалі ўвесь трафік на Германію, Нідэрланды і Грузію. Выглядае, што менавіта Грузія цяпер застаецца найбольш прадказальным кірункам, хоць дастаўка праз гэтую краіну абыходзіцца на 1500—2000 даляраў даражэй, чым праз Літву.

Адметна, што Грузія забараніла рээкспарт падсанкцыйных аўто з ЗША ў Расію і Беларусь яшчэ летам 2023 года. Але забарона носіць хутчэй фармальны характар. Натуральна, што грузінская мытня не афармляе дакументы на пакупнікоў з РБ і РФ. Гэта робіцца праз падстаўных грамадзян і кампаніі з трэціх краін, такіх як Азербайджан, Казахстан ці Кыргызстан. 

Выглядае, што з падобнай з’явай там не змагаюцца і змагацца не збіраюцца, бо закрыццё вачэй на выкананне ўведзеных самой Грузіяй абмежаванняў дазваляе краіне і бізнэсу атрымліваць з гэтага добрыя дывідэнды.

Каментары6

  • Синий трактор
    20.11.2024
    Какие же они глупые белорусофобы эти ваши литовцы. Сами отказываются от грузов и вместо того, чтобы заработать самим отдают эти деньги грузинам.

    Отмораживать уши на зло мамке это походу их национальная идея
  • Валенты
    20.11.2024
    Синий трактор , вось адразу бачна сапраўднага разумніка. )))
  • Andrew
    20.11.2024
    хатаскрайнік з раёну, Ну не фига себе, вся Европа присоединилась к санкциям, и часто даже во вред себе. И только хитрожопые и вечно обиженные белорусики хотят жить по-прежнему, как ни в чем не бывало.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць