Грамадства11

Кампаніі з Беларусі і Расіі падаюць пазовы да «Вострава чысціні»

Некалькі кампаній падалі пазовы да асноўнай юрыдычнай асобы сеткі крам «Востраў чысціні і смаку», пра гэта сведчыць расклад пасяджэнняў Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці, піша «Спутнік».

Напрыклад, кампанія-арэндадаўца «Лерынбудінвест» падала пазоў аб запазычанасці па арэнднай плаце да «Захадхімгандля», якая з'яўляецца ўладальнікам «Вострава чысціні». Пададзены пазоў і ад іншага арэндадаўцы — ТАА «Гандлёвыя рады «Магістраль».

З «Захадхімгандлем» таксама судзяцца «Інгман марожанае»(вытворца марожанага з Гомеля) і «Беллакт-сталіца»(дыстрыб'ютар прадуктаў харчавання «Беллакт»). Некалькі пазоваў пададзеныя ад Белаграпрамбанка.

Ёсць сярод тых, хто хоча вярнуць даўгі, і расійскае прадпрыемства «Катон Клаб», якое вырабляе сродкі асабістай гігіены. Яно падало пазоў да беларускага ТАА «Фабрыка Ромакс», звязанага з сеткай «Востраў чысціні і смаку». Пакуль што сумы спрэчак у расійскай базе арбітражных спраў не пазначаныя.

Вядома, што ў 2022 годзе «Катон Клаб» ужо падаваў пазоў больш чым на 5 млн расійскіх рублёў (больш за 180 тысяч беларускіх). Гэта перадаплата па дамове пастаўкі тавару. З нейкай прычыны кампанія адклікала пазоў.

Раней паведамлялася, што шмат у якіх крамах беларускай сеткі значна паменшыўся асартымент тавараў. Некаторы час не працаваў сэрвіс анлайн-замовы тавараў. Як тлумачыла крыніца ў адной з кампаній-пастаўшчыкоў, прычына праблем сеткі — у даўгах.

Пакуль што гаворкі пра банкруцтва «Вострава чысціні і смаку» не ідзе.

Каментары1

  • Беспраўны работнік гандлю
    08.01.2024
    Як казаў адзін сумна вядомы ўсім эканамістмедыкпамежніксаўгасавец: Ёсьць яшчэ тлушч у бізнэсмэнаў. Гуляйцеся, дурні. Уражаньне, што ўсё атачэньне жыве адным днём. Ну лясьнецца "Выспа чысьціні" з сеткай аптэк (некаторыя аптэкі ўжо зачыненыя), хто выйграе, што з працоўнымі будзе? 7 мільёнаў даляраў зьнялі тлушчу з Рамукоў? Аба.рацца, усе пазыкі расее вернем, зажывём. Краіна самагубства. Усё чакаю, калі ж сапраўды дуркаватыя заявы пачне выконваць абслуга. Лукашэнка Галоўчанке: афіцэр? застрэлься. І той у прамым эфіры выносіць сабе глузды з ПМ. Іванцу: дзеці дрэнна ведаюць псалмы шведа аб генацыдзе, ідзі скокні з даху педагагічнага ўніверсітэта. І той пешшу ідзе ўвысь, побач азаронак з пытаньнем, каму жонку пакідае былы міністр адукацыі. Хуткі палёт уніз маладога міністра, як і ўзлёт уверх. Чакаю, вельмі чакаю, бо няма ўжо тлумачэньня гэтаму трэшу, што ў краіне адбываецца.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць