Свет

На прэзідэнцкіх выбарах у Тайвані перамог непажаданы для Кітая кандыдат

Кандыдат ад кіроўнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі дзейны віцэ-прэзідэнт Лай Цындэ атрымаў каля 41% галасоў выбаршчыкаў. 

Лай Цындэ святкуе перамогу на выбарах. Фота: AP Photo/Louise Delmotte

Такія даныя прыводзіць ЦВК краіны пасля апрацоўкі 80% бюлетэняў.

Кандыдат ад Гаміньдана Хоу Юі, асноўны супернік Цындэ, набраў каля 33% галасоў і ўжо прызнаў сваё паражэнне, паведамляе выданне Focus Taiwan. За трэцяга кандыдата, кіраўніка Тайванскай народнай партыі Кэ Вэньчжэ, аддалі свае галасы каля 26% выбаршчыкаў.

Пасля перамогі Лай заявіў аб рашучасці «абараніць Тайвань ад пагроз і запалохвання з боку Кітая», падкрэсліўшы пры гэтым гатоўнасць да перамоваў з Пекінам «на аснове годнасці і парытэту».

«Як на прэзідэнце, на мне ляжыць вялікая адказнасць за падтрыманне міру і стабільнасці ў Тайванскім праліве», — заўважыў палітык перад сваімі прыхільнікамі ў Тайбэі.

Кітайскія ўлады называюць яго «завадатарам патэнцыйна небяспечнай вайны ў Тайванскім праліве».

Раней Лай Цындэ ў выпадку сваёй перамогі заяўляў пра намер скараціць эканамічную залежнасць ад Пекіна і працягнуць умацоўваць адносіны з ЗША.

За выбарамі на Тайвані назірае ўвесь свет, бо Пекін пагражае востраву вайной у выпадку, калі па іх выніках тайванцы захочуць абвясціць аб фармальнай незалежнасці ад Кітая. 

Падчас перадвыбарнай кампаніі Лай усё ж адзначыў, што плануе захаваць статус-кво ў адносінах з Кітаем: не стане фармальна абвяшчаць незалежнасць Тайваня, але будзе катэгарычна адхіляць любыя дамаганні Пекіна на кантроль над востравам.

Напярэдадні выбараў кітайскія ўзброеныя сілы значна павысілі актыўнасць вакол Тайваня.

Тайванскае Міністэрства абароны заяўляе, што ў паветры вакол вострава курсіруюць восем кітайскіх вайсковых самалётаў, адзін з якіх парушыў паветраную прастору з паўднёва-заходняга боку а шостай раніцы паводле мясцовага часу — незадоўга да адкрыцця выбарчых участкаў.

Таксама ў суботняй заяве Мінабароны Тайваня гаворыцца, што шэсць кітайскіх вайсковых караблёў узялі востраў у кола.

«Узброеныя сілы [Тайваня] сочаць за сітуацыяй. Баявым паветраным патрулям, караблям ВМФ і наземным ракетным сістэмам даручана рэагаваць на варожыя дзеянні ў выпадку неабходнасці», — заявіла ваеннае ведамства Тайваня.

Раней ЗША не раз заяўлялі, што ўмяшаюцца ў сітуацыю ў рэгіёне ў выпадку ваеннай агрэсіі з боку Пекіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць