Грамадства

Суд паставіў кропку ў гісторыі з шумным кандыцыянерам у суседзяў, з-за якога мужчына схуднеў да 38 кілаграмаў

Памятаеце Дзмітрыя, які арандуе кватэру ў шматпавярховіку на вул. Чыгуначнай у Мінску і больш за год спрабаваў угаварыць суседзяў перанесці шумны вонкавы блок кандыцыянера далей ад сваіх вокнаў? Гісторыя, здаецца, скончылася на ягоную карысць.

Фота: Onliner.by

Нягледзячы на працяглыя цяжбы, 10 студзеня суд прыняў рашэнне аб дэмантажы вонкавага блока кандыцыянера, даўшы адказчыку 15 дзён на апеляцыю, піша Onliner.by.

— З усёй гэтай сітуацыі я зразумеў адно: калі шуміць, значыць, вам не здаецца, — кажа мінчук. — Але вас абавязкова будуць пераконваць у адваротным. Мы ўсе вельмі па-рознаму ўспрымаем гукі і свет у цэлым. Калі вы кажаце праўду — людзі вас чуюць, з'яўляюцца і аб'ектыўныя доказы, нават у выпадку з хітрымі суседзямі, якія будуць усяляк гэтую праўду хаваць і ўхіляцца ад экспертызы. Але прасцей змяніць кватэру пры наяўнасці такой магчымасці. У астатнім спадзяемся на больш хуткія змены ў заканадаўстве, якія паскораць правядзенне экспертызы і скарэктуюць працэдуру ўзгаднення кандыцыянераў з улікам інтарэсаў суседзяў.

Па словах Дзмітрыя, гігіенічныя нормы не ўлічваюць працягласць уздзеяння малых узроўняў шуму, і ў гэтым крыецца адна з праблем.

— Напрыклад, можна пару гадзін пацярпець піск камара, які ледзь фіксуецца прыборамі і не перавышае санітарных нормаў. Але паспрабуйце жыць з гэтым гукам месяц ці паўтара-два гады? Гэта можа нават прывесці да захворвання вуха, якое прыйдзецца доўга і ўпарта лячыць, — падсумаваў мінчанін.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?1

Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ў Мюнхене: Патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі37

Ля берагоў Чылі гарбаты кіт праглынуў рыбака, што плаваў у акіяне, а потым выплюнуў яго3

«Адсвяткаваць пачатак новага жыцця». Былыя палітвязні пра пачуцці і каханне

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС16

Крысціна Ціманоўская пракаментавала заяву Следчага камітэта і «перапіску» з Ігарам Турам27

Самалёт з дзяржсакратаром ЗША, што ляцеў у Мюнхен, экстранна вярнуўся2

Маладая доктарка з Мінска расказала пра боль усіх участковых тэрапеўтаў10

Беларускі дальнабойшчык, які знік у Польшчы, імаверна, памёр2

Чырвоны касцёл у Мінску пакуль не адчыняць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?1

Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць