Грамадства2828

46-гадовую настаўніцу мінскай гімназіі судзяць за гвалтоўны сэкс з падлеткам. Ёй пагражае да 10 гадоў калоніі

Ірына — педагог з дваццацігадовым стажам.

Ірына К. Фота з яе старонкі Укантакце 

Ірыне К. 45 гадоў. Па звестках праекта Digital Intelligence Team, толькі адзін чалавек у Беларусі мае такія даныя. Яна мінчанка.

Як мінімум з 2003 года Ірына працавала ў некалькіх школах і гімназіях Мінска на розных спецыяльнасцях — педагогам дадатковай адукацыі, настаўнікам англійскай мовы. Адметна, што яна часта мяняла школы.

У мінулым годзе падпрацоўвала ў Макдональдсе на плошчы Бангалор. А раней займалася крамай дзіцячых рэчаў.

Раней у Ірыны быў муж, з якім яны маюць агульных дзяцей. Цяпер пара ў разводзе.

Ірына К. Фота з яе старонкі Укантакце

Жанчына цікавіцца танцамі і рознымі практыкамі па самаразвіцці, а таксама падарожнічае — прынамсі, такую інфармацыю можна адшукаць у архіўных сацсетках.

Цяпер імя Ірыны К. з'явілася ў раскладзе судоў. Яе пачнуць судзіць у Цэнтральным судзе Мінска 24 лютага.

Ірыну вінавацяць па двух артыкулах — «распусныя дзеянні з асобай, якая не дасягнула 16-годдзя з ужываннем гвалту або пагрозай яго прымянення» (ч. 2 арт. 169 КК), а таксама «палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-годдзя, здзейсненыя асобай, на якую ўскладзеныя абавязкі па гадаванні, утрыманні, забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя непаўналетняга» (ч. 2 арт. 168 КК). Ёй пагражае ад трох да дзесяці гадоў калоніі.

Адметна, што Ірына К. цяпер на волі. Да суда яе пакінулі дома з дзецьмі. Жанчына каментуе допісы праз свае сацсеткі, апошні раз яна нешта пісала пару дзён таму.

Каментар Ірыны К.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары28

  • Filipp
    15.02.2025
    Ну вось, школьніку пашчасціла "вывучаць ангельскую " в реале, а цяпер настаўніцу за краты)
  • сапраўдныя мужчыны
    15.02.2025
    А файная ж мілфа! За што яе?.. І што за дурачкі стуканулі?
  • Hooch
    15.02.2025
    І што ў гэтым такога? Меў я сэкс са сваёй настаўніцай у падлеткавым узросьце. Тады я меў 17, а яна 42 гады. Добра было. Потым пасьля вакацыяў, калі зьявіўся ў школе яна спачатку пабойваліся мяне, але потым, калі яна адчула што ад мяне няма ніякае небясьпекі і захоўваўся я так, як быццам між намі нічога не было, супакоілася. І нават, калі пару разоў сустрэў яе на вуліцы нічога не казалі адно другому. Тады мы пакінулі гэта "для сябе".

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»19

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць