Грамадства3939

Ціханоўская ў Мюнхене: Патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі

Святлана Ціханоўская пачала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яна выступала ў дыскусіі «Беларусь пасля выбараў 2025: каталізатар пераменаў або пешка ў чужой гульні?».

Святлана Ціханоўская і Вадзім Кабанчук на Мюнхенскай канферэнцыі. Фота: Офіс Ціханоўскай

Дыскусія сабрала еўрапейскіх палітыкаў, дыпламатаў і экспертаў, якія аналізавалі будучыню Беларусі ў зменлівым геапалітычным кантэксце, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Падымаліся пытанні, ці варта разглядаць Беларусь праз прызму рэгіянальнай бяспекі, як апошнія «выбары» ўплываюць на адносіны Беларусі з Расіяй і Захадам, якім можа быць шлях да дэмакратычных пераменаў і як Захад можа дапамагчы.

Падчас фінальнай прамовы Ціханоўская заявіла:

«Якія нашыя інтарэсы? Яны ясныя. Нам патрэбны стабільны і справядлівы свет. Гэта магчыма толькі тады, калі Беларусь стане суверэннай і дэмакратычнай краінай. Для гэтага мы павінны аслабіць уплыў Расіі і яе хватку на нашай тэрыторыі. Мы патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі.

Беларусь павінна дэмакратызавацца. Пакуль дыктатар непадсправаздачны свайму народу, ён будзе працягваць служыць Пуціну і разменьваць беларускі суверэнітэт на палітычнае выжыванне. Толькі сапраўдны палітычны пераход, праз свабодныя і сумленныя выбары, можа гарантаваць захаванне беларускага суверэнітэту і трываласці міру».

Ціханоўская падкрэсліла: беларусы павінны змагацца за права на самастойнае вызначэнне будучыні, і адзначыла важнасць міжнароднай падтрымкі ў гэтым працэсе. Яна заклікала да актыўнага ўдзелу Захаду ў падтрыманні дэмакратычных пераменаў у Беларусі і забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне.

Каментары39

  • Хмель
    14.02.2025
    І гэта ўсё і кабана прывезла паказаць.
  • Andrew
    14.02.2025
    А этот, полководец Кабанчук, там с какого боку?
  • Samy
    14.02.2025
    Хмель, который двух слов связать не может. Эрудит:))

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць