Два беларускія вайскоўцы атрымалі раненні падчас вучэбных стрэльбаў
Прэс-служба Міністэрства абароны апублікавала кароткае паведамленне, з якога вынікае, што ў неназванай вайсковай часці адбылася надзвычайная сітуацыя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: агенцтва «Ваяр»
Паводле паведамлення:
«У адной з вайсковых часцей у выніку парушэнняў патрабаванняў бяспекі пры правядзенні стрэльбаў двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя траўмы. Вайскоўцам аказана ўся неабходная медыцынская дапамога. Пагрозы жыццю няма».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары