Грамадства22

У Глыбокім асудзілі за нацыянальную сімволіку загадчыка аддзела мясцовай крамы

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 11 студзеня за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікетавання ў сацыяльных сетках» пакараў арыштам на 10 сутак загадчыка аддзела мясцовай крамы Аляксандра Зарэмбу, піша «Віцебская вясна».

Фота ілюстрацыйнае

На судовым пасяджэнні было паведамлена, што Аляксандр у сацыяльных сетках Facebook і Instagram размясціў публікацыі з выявай БЧБ-сімволікі і герба «Пагоня», чым, на думку супрацоўнікаў мясцовага РАУС, выказваў асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця падчас і пасля выбараў 2020 года. Пры гэтым, маўляў, Зарэмба не атрымаў дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства ў чыноўнікаў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Суддзя Аляксеенка ўлічыў, што «правапарушальнік» прызнаў сваю віну і на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП вырашыў пакараць Зарэмбу адміністрацыйным арыштам тэрмінам на дзесяць сутак.

Каментары2

  • Закалебалі
    23.01.2024
    Прычапіліся да чалавека на пустым месцы. Герб Пагоня - гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі.
  • Калматы Вожык
    24.01.2024
    Закалебалі ,  І не толькі! Гэта -- дзейсны герб Віцебскай вобласці! Яна ў Глыбокім на самым бачным месцы -- у цэнтры горада на Дошцы Пашаны. Акрамя таго -- дзейсны гарадскі герб Лепеля, Верхнядзвінска, Рэчыцы, частка герба Магілёва і герб аграгарадка Смаляны!

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць