Свет33

«Голая вечарынка» па-ўкраінску. Удзельнікі вядомага фрык-гурта далі амаль голы канцэрт і злавілі хвалю хейту

Гурт «Хамерман Знищує Віруси» 26 студзеня выступіў на гарналыжным курорце Драгабрат. Традыцыйна, на музыкантах амаль не было адзення — гэта своеасаблівая фішка ХЗВ. Але на гэты раз ў медыясферы пачалася спрэчка, абурылася нават ўкраінская віцэ-прэм'ерка.

«Хамерман Знищує Віруси» быў заснаваны ў Сумах у 1996 годзе. Гурт вызначае сябе па-за жанрамі і здаровым глуздам. Тэксты іх песень даволі абсурдныя, а паводзіны на сцэне прыходзяцца да спадобы далёка не ўсім. Але гурт мае статус культавага і пасля пачатку вайны канцэртамі збірае грошы на УСУ.

Пасля канцэрту на Драгабраце ў сеціве сталі распаўсюджвацца відэа выступлення з негатыўнымі каментарамі, піша «Громадське».

27 студзеня міністарка па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук напісала пра «нейкія голыя вечарынкі на Закарпацці»:

«Такія рэчы трэба ўжо неяк прыпыняць. Не веру, што кіраўнікі ўстаноў не маюць іншых спосабаў зарабляць, акрамя як дазваляць праводзіць сумнеўна-правакацыйныя мерапрыемствы. Не веру, што мясцовая ўлада нічога не можа зрабіць, каб такога не адбывалася», — напісала Верашчук.

Міністарка дадала, што пэўныя рэчы нельга рабіць падчас вайны. 

«Проста нельга і ўсё. Тут я не пра закон, а пра нейкую чалавечую салідарнасць. Не павінна быць так, што ў межах аднага соцыуму адны ходзяць на штурмы, а іншя танцуююць голымі. Дык яшчэ і хваляцца ў сацсетках, хто круцей маральна апускаецца», — лічыць Верашчук. 

Удзельнік гурта «Хамерман Знищує Віруси» Альберт Цукрэнка ў адказ заявіў, што «чыноўнік павінен кіравацца толькі заканадаўчай базай». І дадаў, што «калі нешта не забаронена, то дазволена».

«Слова чыноўніка ў СМІ значыць больш, таму трэба быць асцярожным у артыкуляцыі свайго меркавання ў цэлым. Тэндэнцыя расстаўляць культурныя з’явы паводле крытэра магчымага падчас вайны небяспечная», — адзначыў ён.

На думку артыста, той факт, што перформанс назвалі «голай вечарынкай», сведчыць пра тое, наколькі «нашы людзі глыбока ўцягнутыя ў медыйнае поле Расіі», намякнуўшы на гучны расійскі кейс, вынікам якога сталі арышты і адмена шматлікіх выканаўцаў.

Да хейту гурта Цукрэнка ставіцца спакойна. Кажа, што такое было не раз і будзе яшчэ.

Каментары3

  • Paliašuk
    28.01.2024
    А вось дэпутаты Рады, пракуроры і іншыя чыноўнікі на нядаўнтм вяселлі львоўскага экс-пракурора і былой служачай ДБР, якое каштавала каля 1 млн даляраў, былі апранутыя, прычым шыкоўна. Мабыць толькі гэта іх і выратавала ад асуджэння на дзяржаўным узроўні. Народ у каментарах пабухцеў, на тым і супакоілася.
    Хамерманы збіраюць кошты на УСУ. У тым ліку дзякуючы свайму эпатажнаму стылю. Нельга іх параўноўваць з маскоўскімі мажорамі ды распальваць хэйт на роўным месцы. Усё верна Цукрэнка выказаў.
  • Андрусь
    28.01.2024
    На жаль, пра гэта зараз ва Украіне загаварылі многія: пра рызыку паступова скаціцца ў дыктатуру, карыстаючыся ваенным станам. Не буду ўзгадваць пра выбары, якія немагчыма правесці праз акупацыю і эміграцыю. Калі дзяржаўныя чыноўнікі пачынаюць спрабаваць рэгуляваць самавыяўленне артыстаў і проста грамадзян, ды яшчэ і намякаюць мясцовай уладзе і кіраўнікам забаўляльных установаў пачаць займацца цэнзурай - гэта кепскія знакі. Пані Верашчук верашчыць пра маральнасць. Ну тады зачыніце ўвогуле Букавель, Адэсу ды ім падобнае на час вайны. Чаму, пакуль адны ідуць на штурмы, іншыя на лыжах катаюцца і жывуць у дарагіх гатэлях? А голыя яны ў тых гатэлях ці апранутыя - гэта ўжо справа дзясятая. 
    Пасля таго, як цывільная ўлада Украіны, дакладна ведаючы, што будзе паўнамаштабнае ўварванне расіі, кінула людзей на смерць у рэгіёнах, якія не здольная была ў той час абараніць вайсковая ўлада, а потым тая ж Верашчук, каб вывесці з адданых расійцам акупаваных тэрыторыяў хаця б нейкія рэшткі мірных жыхароў, якія засталіся жывыя, дамаўлялася з акупантамі пра "зялёныя калідоры", многія з якіх расійцы расстралялі - людзі перасталі давяраць уладзе і змагаліся з акупантамі на гарызантальных сувязях. Яны самі везлі на фронт сабраныя ўласнаруч прадукты, адзенне, акопныя свечкі, медыцыну, потым мавікі і машыны. А "высокамаральная" ўлада ў гэты час закупляла для арміі яблыкі ў тры разы даражэй, чым у Новусе, яйкі гэтак жа, а летнія формавыя курткі афармляла зімовымі, каб рэшту сабе ў кішэню пакласці - то пра якую маральнасць улады можна было казаць? Людзі расчараваныя. Таму верашчанні пра тое, што нехта голы танчыць падчас вайны, наўрад ці каго зачэпяць. Трэба было прыклад паказваць адпачатку. 
  • Карупцыя ў ДНК
    29.01.2024
    Затое вельмі высакамаральна грошы пі....ць на вайне з бюджэта, грантаў і пакетаў дапамогі. Няхай свой язык сабе ў дупу засуне гэтая чынуша-міністарка і ўсе карупцыянеры, падонкі, стрэлачнікі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце стваральніка адыёзнага сайта «Літкрытыка», які быў палітвязнем? Здаецца, яго арыштавалі зноў3

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове16

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

У Мінску сталі прадаваць бярозавы сок

Пяскоў сказаў, што Бедрос Кіркораў прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Але таму было 9 гадоў у 1941-м21

Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу9

У Мінску сутыкнуліся дзве легкавушкі і маршрутка

Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы3

Памерла самая разумная малпа ў свеце, якая ведала больш за 300 слоў, гатавала і гуляла ў Minecraft24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць