Нарышкін: Мірнае пагадненне па Украіне прадугледжвае прызнанне межаў Расіі
Мірнае вырашэнне сітуацыі ва Украіне прадугледжвае яе бяз’ядзерны статус, адмену дыскрымінацыйных законаў і прызнанне суверэнітэту межаў Расійскай Федэрацыі (напэўна, размова ідзе пра акупаваныя тэрыторыі — НН), заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі РФ Сяргей Нарышкін, які сёння знаходзіцца з візітам у Мінску.

Нарышкін сёння сустрэўся з Лукашэнкам і перадаў прывітанне ад Пуціна.
«Шчыра рад за вынікі выбараў, што адбыліся. Цяпер скарыстаюся магчымасцю асабіста вас павіншаваць з перамогай. Мы не сумняваліся ў выніках, але перамога пераканаўчая. Яна сведчыць, што насельніцтва Беларусі, выбаршчыкі падтрымліваюць і ўнутрыпалітычны, і знешнепалітычны курс краіны — курс, які вызначае прэзідэнт рэспублікі», — падкрэсліў дырэктар СЗР Расіі.
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары