Свет66

ЦВК апублікавала дэкларацыю Пуціна

Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала дэкларацыю Уладзіміра Пуціна, зарэгістраванага кандыдатам на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Афіцыйная сума яго даходаў за шэсць гадоў складаецца, галоўным чынам, з яго заработнай платы як прэзідэнта. І яшчэ ў 2017 годзе ён прадаў свой зямельны ўчастак.

Агульная сума даходаў Пуціна за шэсць гадоў — з 2017 па 2022 гады — склала 67 млн 591 тыс. расійскіх рублёў. Гэта заробак, даход ад укладаў у банках, даход ад каштоўных папер, ваенная пенсія, пенсія і сродкі ад продажу маёмасці. Па сярэднім курсе — каля 14 тысяч даляраў на месяц.

У дэкларацыі таксама пазначана наступная добра вядомая маёмасць:

1 кватэра — 77 кв. м, у Санкт-Пецярбургу;

1 гараж — 18 кв. м, у Санкт-Пецярбургу,

3 аўтамабілі легкавых — ГАЗ М21, 1960 г. в., ГАЗ М21, 1965 г. в., Ніва, 2009 г. в.,

прычэп аўтамабільны «Скіф», 1987 г. в.

Таксама ў Уладзіміра Пуціна ёсць 10 рахункаў у банках, на якіх знаходзяцца 54 млн расійскіх рублёў, і 230 акцый банка.

У бестэрміновым карыстанні паказана кватэра ў Маскве (153,7 кв. м) і машынамесца — 18 кв. м у Санкт-Пецярбургу.

Як паведаміла «Коммерсанту» прэс-сакратар выбарчага штаба Уладзіміра Пуціна Аляксандра Суворава, сума даходаў кандыдата за шэсць гадоў складаецца, галоўным чынам, з яго заработнай платы як прэзідэнта за гэты перыяд. Акрамя таго, у 2017 годзе быў прададзены зямельны ўчастак, які яму належаў. 

Гэты афіцыйны набор маёмасці расійскага прэзідэнта — прадмет смеху ў журналістаў-расследавальнікаў, якія называюць Пуціна адным з найбагацейшых людзей у свеце. 

Выбары прэзідэнта Расіі сёлета будуць праходзіць на працягу трох дзён — з 15 па 17 сакавіка. 29 студзеня ЦВК зарэгістраваў Уладзіміра Пуціна кандыдатам. Раней выбаркам таксама зарэгістраваў Леаніда Слуцкага (ЛДПР), Мікалая Харытонава (КПРФ), Уладзіслава Даванкова («Новыя людзі»).

Каментары6

  • Янка
    30.01.2024
    Сірата - невялікая кватэра ды гараж у Піцеры. Шматлікія рэзідэнцыі на сябрах з кааператыва Возера з эксклюзіўнымі для вышэйшых чыновўнікаў беспалетнымі зонамі Памфілава канешня ж не заўважыць.
  • Рэзідэнцыя
    30.01.2024
    Бядней за яго толькі Саша
  • лол
    30.01.2024
    Рэзідэнцыя, з матацыклам "Мінск" 1985 года ці каля таго :)))))))(

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць