Здарэнні22

Сляпая Феміда: у Мінску асудзілі мужчыну, які пагражаў сужыцельцы забойствам і парэзаў шчаку. Што яму далі?

Суд вынес прысуд 33-гадоваму жыхару Лагойскага раёна, якога абвінавачвалі ў пагрозе забойствам і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, пішуць «Мінск-Навіны».

Мужчына жыў з 39-гадовай мінчанкай. У той вечар ён вярнуўся дадому з працы на падпітку, здарыўся чарговы канфлікт. Мужчына ўдарыў жанчыну далонню ў лоб, а пасля набраў у каструлю, якая стаяла ў ракавіне, вады і абліў ёю гараджанку. Тая раззлавалася яшчэ больш, стала абзываць кавалера, а той у адказ ударыў яе па твары.

Пасля зламыснік схапіў са стала нож і, пагражаючы забойствам, прыставіў яго да горла перапалоханай сужыцелькі, парэзаўшы пры гэтым яе шчаку. Жанчына схапіла мабільны тэлефон, каб выклікаць міліцыю, але агрэсар стаў выкручваць ёй рукі і забраў гаджэт.

Жанчына здолела патэлефанаваць на лінію 102. Спалохаўшыся адказнасці, мужчына сышоў з кватэры, неўзабаве яго затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну мужчына цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— Абвінавачаны афіцыйна нідзе не працаўладкаваны, судзімасці не мае, — пракаментавала старшая памочніца пракурора Партызанскага раёна Аляксандра Камко, якая выступала ў гэтай крымінальнай справе дзяржаўнай абвінаваўцай. — Суд прызнаў яго вінаватым у пагрозе забойствам і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі былі падставы баяцца іх ажыццяўлення, і на падставе арт.186 КК Рэспублікі Беларусь

прызначыў пакаранне ў выглядзе 360 гадзін грамадскіх работ. Акрамя таго, абвінавачаны павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Чытайце таксама:

Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі за 133 рублі

Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША 

Берасцейцу далі тры гады за тры каментары

Жыхара Кобрына затрымалі за нумарную рамку з «Пагоняй» на машыне

Сілавікі затрымалі грамадзянку Украіны за каментары і падтрымку сваёй краіны ў вайне

Каментары2

  • сажают только патриотов. А быдло -
    31.01.2024
    социально близкий элемент. Назначат министром.
  • Ёсік
    31.01.2024
    А сказаць, што лукашэнка захапіў уладу, дадуць 5 гадоў. Як у той гісторыі, калі на заяву міліцыянт сказаў: Ну не забіў жа. Калі заб'е, тады прыходзьце.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла15

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць