У Германіі абмяркоўваюць НАТА без ЗША ў выпадку, калі пераабярэцца Трамп
Цяпер у Германіі ідуць дыскусіі пра тое, што адбудзецца з НАТА, калі былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе абраны. Раней ён казаў, што Амерыка занадта шмат сродкаў укладае ў альянс і гразіў вывесці краіну з яго, піша The New York Times.

Нямецкія чыноўнікі неафіцыйна абмяркоўвалі, ці зможа НАТА выжыць без ЗША ў сітуацыі, калі Злучаныя Штаты граюць лідзіруючую ролю ў альянсе.
Цяпер Германія займае другое месца па дапамозе Украіне. Яна пагадзілася падвоіць свой унёсак у гэтым годзе, прыкладна да 8,5 мільярда даляраў.
Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус пачаў папярэджваць немцаў, што яны павінны рыхтавацца да дзесяцігоддзяў канфрантацыі з Расіяй — і што яны павінны хутка перабудаваць узброеныя сілы краіны на выпадак, калі Уладзімір Пуцін не плануе спыняцца на мяжы з Украінай.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары