Грамадства44

Памерла магілёўская каталічка Ірына Шлякава, народжаная ў сталінскай ссылцы 

Ірына Шлякава памерла на 85-м годзе жыцця. Разам з маці яна вярнулася са сталінскай ссылкі ў родны горад і адраджала каталіцкае жыццё.

Ірына Шлякава. Фота: bobruisk.ru

Ірына Шлякава не прамінала набажэнстваў у магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Паны Марыі. Заўжды сціпла стаяла пры браме і ветліва прасіла прыхаджан заставацца да канца службы. Яе называлі пані Ірына. Нямногія зналі яе прозвішча і гісторыю жыцця.

Пра смерць 84-гадовай каталічкі стала вядома з сацыяльных сетак.

Сёлета 30 студзеня непадалёк ад касцёлу, які яна так шанавала, збіла машына. Кабета трапіла ў рэанімацыю.

Ірына Шлякава пераходзіла дарогу на зялёнае святло

Магілёўцы расказалі, што жанчыне ампутавалі нагу. Лекары змагаліся за яе жыццё. Яна не здавалася, але не вытрымала сэрца.

«Пайшоў яшчэ адзін чалавек, які навучаў мяне веры і дабру», — гаварыцца ў адным з каментароў на допіс пра тое, што пані Ірыны больш няма.

«Пані Ірына з роду Ліпскіх — патомнай шляхты і буйных землеўладальнікаў губерні. Малалетні вязень ГУЛАГа», — з жалобаю інфармуе аўтар яшчэ аднаго.

Ірына Шлякава з сям’і ссыльных Сталіным каталікоў.

Яе маці (Філамена Ліпская) разам з аднадумцамі пратэставала ў 1930 годзе супраць зняволення мясцовага ксяндза Баляслава Слоскана, які ўжо пабываў у Салавецкіх лагерах і вярнуўся ў Магілёў.

Каталікі з харугвамі тады прыйшлі да НКВД. Святара адпусцілі, але пачалі пераследаваць яго абаронцаў.

Магілёўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Фота: planetabelarus.by

Філамену Ліпскую спачатку ўтрымлівалі ў маскоўскай турме, намаўлялі адрачыся ад веры, а потым адправілі на вольнае пасяленне ў Казахстан. На пачатку 1930-х яшчэ не было такога тэрору, які бальшавікі ўсчалі пазней.

Баляслава Слоскана таксама арыштавалі. Пасля трох гадоў у ГУЛАГу Латвія абмяняла яго на савецкага шпіёна.

Пасля Другой сусветнай вайны святар быў апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў у Заходняй Еўропе. Памёр у 1981 годзе ў Бруселі. Яго парэшткі былі перапахаваныя ў Латвіі. З ініцыятывы латвійскага епіскапату трывае працэс кананізацыі святара.

У Казахстане маці Філамена Ліпская сышлася з ссыльным расейцам Юрыем Шлякавым. Услед за дачкой на чужыну перабралася і бабуля верніцы.

У 1939 годзе нарадзілася Ірына Шлякава. Праз тры гады яе бацьку забралі на фронт, дзе ён прапаў без вестак. Неўзабаве памерла і бабуля.

Па словах Ірыны Шлякавай, маці сумавала па Беларусі, часта згадвала яе і магілёўскі касцёл.

Каталіцкія «Польскія» могілкі ў Магілёве. Фота: magilev.by

У Магілёў яны вярнулася толькі ў 1958 годзе. Адразу прыехалі да касцёла, а ён стаяў абгарэлым.

Каталікі ў той час збіраліся на малітвы на «польскіх» могілках.

Туды ж наведвалася міліцыя — перапісвала вернікаў, а затым выклікала на прафілактычныя гутаркі. Зрэдку на малітвы прыязджаў святар.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на адным з набажэнстваў у магілёўскім касцёле згадваў са слязьмі, як мясцовыя вернікі маліліся на могілках. Начыненне для малітвы прыносілі ў валізцы.

Першую каталіцкую парафію ў Магілёве зарэгістравалі ў 1990 годзе. Ірына Шлякава была сярод падпісантаў звароту да ўлады. Будынак касцёлу вернікам не вярнулі дагэтуль.

Святыня лічыцца камунальнай уласнасцю. У яе аднаўленні ўдзельнічаў памерлы ў зняволенні мастак Алесь Пушкін.

Пахаваюць Ірыну Шлякаву 13 сакавіка на каталіцкіх могілках, побач з маці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Яны пайшлі ад нас у 2023-м. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі

Арцыбіскуп Кандрусевіч: Узніклы крызіс — гэта непазбежнае наступства граху беззаконня

«Самае страшнае — гэта жыццё ў страху». Біскуп Яшэўскі падчас тэлетрансляцыі быў прынцыповы

Народы Расеi

У Магілёве «русіфікавалі» крыж на месцы сталінскіх расстрэлаў

Каментары4

  • Беня
    13.03.2024
    Родиться и умереть в ГУЛАГе нужно уметь.
  • Хуч
    13.03.2024
    Беня, і пры гэтым заставацца вольнай і з Хрыстом! Такая яна была. Думаю, што калісьці Каталіцкая Царква прызнае яе сьвятой.
  • даведка
    13.03.2024
    За сто лет так ничего и не изменилось... Ни власть, ни её методы, только НКВД разветвился на КГБ и МВД.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку4

У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег ВІДЭА

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?7

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць