Грамадства1414

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам

«У нас былі складаныя адносіны пасля нараджэння дзіцяці».

У новым выпуску ТОКу вядоўца ранішняга шоу «Звычайная раніца» Марына Ментусава расказала пра свайго былога мужа — расійскага прадзюсара і рэжысёра Аляксандра Сёміна — і патлумачыла, чаму рассталася з ім.

Да Марыны Сёмін быў у шлюбе з актрысай Эвелінай Блёданс, у іх нарадзіўся хлопчык з сіндромам Даўна.

Па словах Марыны, да сустрэчы з ёй Сёмін ужо даўно быў у разводзе, але значную частку свайго часу праводзіў і працягвае праводзіць з сынам, займаецца яго развіццём і адаптацыяй.

Марына Ментусава Марина Ментусова Marina Mentusova
Марына Ментусава. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Такі клопат пра дзіця, па словах Марыны, яе зачараваў:

«Я падумала, што мне ад такога чалавека не грэх і самой мець дзіця. (…) Я ўпершыню ўбачыла тады, што ёсць чалавек, для якога таксама важная каштоўнасць, вартасць жыцця».

Цяпер Марына адна гадуе сумесную з Сёміным дачку Веру, а на пытанне, чаму ж яны рассталіся, адказвае, што на гэта паўплываў «комплекс усяго». І ў першую чаргу згадвае сваю пасляродавую дэпрэсію.

«У нас былі складаныя адносіны пасля нараджэння дзіцяці. Гэта такая вялікая асабістая драма для нас дваіх, якую мы доўга перажывалі, доўга абмяркоўвалі. Мы хадзілі ў сямейную тэрапію, мы хадзілі ў асабістую тэрапію. Мы рабілі ўсё як дарослыя людзі.

І рассталіся вялікімі сябрамі дзякуючы гэтаму. Дзякуючы таму, што зразумелі, што гэтак больш працягвацца не можа. Мы проста адзін аднаго знішчаем», — шчыра расказвае Марына і сцвярджае, што працягвае падтрымліваць добрыя адносіны з Сёміным:

«Я думаю, што мы любім адно аднаго менавіта як бацькі Веры. Я разумею, што лепшага бацькі для Веры быць не можа. Саша — найлепшы тата для Веры. (…) Ніколі ніякага дрэннага слова ад мяне яна не пачуе ў яго бок».

Александр Сёмин Аляксандр Сёмін Alexander Semin
Аляксандр Сёмін. Скрын відэа: skazhigordeevoy / YouTube

Ментусава адзначае, што шлюб з Сёміным забяспечыў ёй «цалкам іншы» ўзровень камфорту і «прыгожае жыццё». Мужчына прымусіў яе звольніцца з працы, што дало магчымасць займацца цяжарнасцю, падрыхтоўкай да родаў і выхаваннем дачкі ў першыя месяцы. Аднак гэта мела і іншыя наступствы.

Марына прызнаецца: «Я назапасіла невялікую падушку бяспекі да нараджэння Веры, 3-4 тысячы долараў. Тады гэта была больш-менш нейкая сума. Я ўсю яе патраціла, таму што мне было сорамна прасіць грошы. Я патраціла на падрыхтоўку да родаў. У выніку я да нараджэння Веры апынулася ў поўнай эканамічнай залежнасці».

Нягледзячы на тое, што ёй «пашанцавала на добрага мужчыну», бо для Сёміна «ўвогуле гвалт непрымальны ў любым выглядзе», па словах Ментусавай, у пэўны момант яна зразумела, што падладжваецца пад мужа, адчула сябе залежнай:

«У нейкіх мікрамомантах, у мікрасітуацыях я ўсё адно адчуваю сябе залежнай. Што я раюся часцей. Што я магу згладжваць нейкія вуглы. Што мая дзёрзкасць і смеласць крыху прытупілася.

І я тады падумала, што мне патрэбны мае грошы. Пачала думаць пра ўласны бізнэс. Прыдумала ідэю. Пачала рабіць кансалтынг па гендарнай роўнасці. Было шчасце і мара. І ўвогуле ўсё пачало складацца. Але потым здарылася вымушаная эміграцыя».

Каментары14

  • tr
    27.04.2025
    не справилась с ролью жены и развалила семью, подпортила мужу и ребенку жизнь, и ради денег придумала "консалтинг по гендерному равенсту". т.е. за бабки учить других портить жизни и быть несчасными.
  • Ня было ў Тэклі клопату дык набула парася
    27.04.2025
    tr, зараз, інстасамка якая бачыць токі банкаматы цібе каклеты будзіт рабіць? Разьмічтаўся аднаглазы. Ты пасматры скокі такіх мітусьнёвых у службі протакалу і Крокусах Сіняты Хітразачосанага, таму кемлівыя і збягаюць ад такіх "сінявокіх" за а моры-акіяны жэбы іх ішчо ў куколдаў не прэўрацілі
  • Дарослы
    27.04.2025
    Прыемна пабачыць на прыгожую жанчыну. А катлеты я і сам магу пажарыць і не адзін раз прама на пляжы любога вострава ці паўвострава Фларыда.

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Пятрухін, просьба не займацца лухтой». Кабанаў пасварыўся з былым сябрам падчас дэбатаў у КР17

Келаг: ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння замежных войскаў ва Украіне3

Беларускі спеўны гурт прыехаў у вёску Дашы на Падляшшы. Мясцовая бабуля іх зачаравала4

У Мінску прадаецца кватэра, якая выглядае як музей савецкага жылля4

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце8

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай5

Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»2

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць