Грамадства33

Яны пайшлі ад нас у 2023-м. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі

Смерці беларусаў у 2023 годзе высвечваюць трагедыю, якую перажывае іх айчына. Беларусь за прамінулы год страціла навукоўцаў, дзеячаў культуры, палітыкаў, бізнэсоўцаў. На чужыне паміралі палітуцекачы, гінулі байцы беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў, якія бароняць Украіну. У няволі каналі палітвязні. Але яны працягваюцца ў нас і працягнуцца ў нашых дзецях і ўнуках.

Алесь Аўсеенка

Актывіст руху «За Свабоду» з Пінска. Быў дэпутатам Пінскага гарадскога савета. Памёр у 71 год.

Алесь Аўсеенка. Фота: media-polesye.by

Памёр пінскі актывіст Алесь Аўсеенка

Пінскі актывіст дамогся, каб за акцыю недармаедаў яго судзілі па-беларуску

Віктар Хурсік

Журналісту, пісьменніку і выдаўцу было 69 гадоў.

Віктар Хурсік

Памёр Віктар Хурсік

Затрымалі Віктара Хурсіка 

«Кроў і попел Дражна» на «Белсаце» 

Вячаслаў Сліжыкаў

Удзельнік пратэстаў 2020 года з Наваполацка. Пацярпелы ад гвалту сілавікоў. Памёр у эміграцыі, у Рызе, на 33-м годзе жыцця.

Віктар Сліжынкоў з жонкаю. Фота: сацыяльныя сеткі

Памёр 32-гадовы жыхар Наваполацка, якога ў 2020-м паранілі святлошумавой гранатай

Яўген Шунтаў

Былому кіраўніку Беларускай федэрацыі футбола Яўгену Шунтаву было 87 гадоў.

Яўген Шунтаў. Фота: belta.by

Памёр першы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Яўген Шунтаў

Рыгор Шацько

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. Яму было 63 гады.

Рыгор Шацько

Памёр былы дырэктар Коласаўскага тэатра Рыгор Шацько 

Віцебскі драмтэатр імя Коласа вымушаны адмовіцца ад міжнародных гастроляў 

Ілля Далжанкоў

Удзельнік беларускага фолк-гурта Osimira. Музыка з Магілёва пайшоў з жыцця ў 44 гады.

Ілля Далжанкоў

Не стала басіста гурта Osimira Іллі Далжанкова 

Руслан Карчаўлі

50-гадовы мастак памёр ад пнеўманіі ў Гродзенскай турме. Афармляў вокладкі і рабіў фота для альбомаў гуртоў «Кальян» «WAKE UP», «Раса летуценнікаў».

Руслан Карчаўлі

У гродзенскай турме памёр мастак Руслан Карчаўлі

Ігар Несцераў

Журналісту і былому дэпутату Віцебскага гарсавета быў 61 год.

Ігар Несцераў

Памёр Ігар Несцераў 

Аляксей Кляцкоў

Выпускнік БДУ, навуковец, спартыўны турыст загінуў у Варшаве. Яму было 32 гады.

Аляксей Кляцкоў. Фота: facebook.com/alexey.kletskov

«Што здарылася — незразумела». Загінуў 32-гадовы навуковец Аляксей Кляцкоў

 Беларускія навукоўцы распрацавалі ўзмацняльнікі прэпаратаў супраць рака

Леакадзія Шышэя

Удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, нявольніца ГУЛАГа, узнагароджаная медалём «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі памерла ў Літве на 95-м годзе жыцця.

Леакадзія Шышэя

Памерла Леакадзія Шышэя

«Цяперашнія жанчыны ў белым дзейнічалі так, як зрабіла б Ларыса Геніюш». Да смерці Леакадзіі Шышэі

Віктар Калей

Сябру Аб'яднанай грамадзянскай партыі было 60 гадоў.

Віктар Калей

Памёр актывіст АГП Віктар Калей 

Анатоль Літвіновіч

Навуковец-этнограф памёр у 71 год. У 69-гадовым узросце адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за налепленыя на акно бел-чырвона-белыя сэрцайкі.

Анатоль Літвіновіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Памёр навуковец Анатоль Літвіновіч

«Ад гэтага ўсяго, спрэсаванага народнага гора — узвыць хочацца»

Міхаіл Мустыгін

Футбалісту, былому форварду мінскага «Дынама» было 85 гадоў.

Міхаіл Мустыгін

Памёр легендарны форвард мінскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін 

Праслаўлены беларускі футбаліст Мустыгін: Не бачу прычынаў, каб заўзець за Расію

 Эдуард Лобаў

Добраахвотнік з 72-й асобнай механізаванай брыгады «Чорныя запарожцы» загінуў у 34 гады. Былы палітвязень ваяваў ва Украіне з 2015 года.

Эдуард Лобаў

Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў 

«Прыкрываў адыход параненага камандзіра». Як загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў

Зяленскі ўзнагародзіў ордэнам «За мужнасць» беларуса Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне, ратуючы камандзіра

Аляксандра Акпынар

Беларуска загінула ў Турцыі падчас землятрусу. Памёр і яе маленькі сын, а пазней у шпіталі — муж. Сям’я беларускі жыла ў горадзе Хатаі — адным з самых пацярпелых ад магутнага землятрусу раёнаў.

Сям'я беларускі Аляксандры Акпынар. Фота: сацыяльныя сеткі

Беларуску Аляксандру Акпынар і яе сына знайшлі пад заваламі 

Марына Несцярук

Вядомай мастачцы з Магілёва было 64 гады.

Марына Несцярук. Фота: сацыяльныя сеткі

Памерла мастачка Марына Несцярук 

Міхась Шушкевіч

Паэт-песеннік, збіральнік беларускага фальклору памёр на 90-м годзе жыцця.

Міхась Шушкевіч

Памёр паэт Міхась Шушкевіч, аўтар адной са знакамітых песень «Песняроў» 

Песняры. Ты мне вясною прыснілася 

Дзмітрый Радзівон

Прэс-сакратару футбольнага клуба «Гомель» было 36 гадоў.

Дзмітрый Радзівон. Фота: сацыяльныя сеткі

Памёр прэс-сакратар футбольнага клуба «Гомель»

Уладзімір Андрэенка

Дырэктара Магілёўскага абласнога тэатра лялек не стала на 66-м годзе жыцця.

Уладзімір Андрэенка

Памёр Уладзімір Андрэенка 

Ірына Слюсар

33-гадовая беларуска, удзельніца пратэстаў 2020 года, трагічна загінула ў Грузіі.

Ірына Слюсар. Фота: сацыяльныя сеткі

«Яе сяброўку выкінула на бераг». Як у грузінскім Кабулеці шукаюць зніклую беларуску

Знайшлі беларуску, якую змыла хваляй у грузінскім Кабулеці  

Дзмітрый Барыла

Каталіцкі святар, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэкан Валожынскага дэканата памёр на 49-м годзе жыцця.

Дзмітрый Барыла. Фота: catholic.by

Святар Дзмітрый Барыла памёр у 48 гадоў

Аляксей Дудараў

Драматургу было 72 гады. Ён аўтар сцэнарыя папулярнага фільма «Белыя Росы».

Аляксей Дудараў. Фота: sb.by

Памёр Аляксей Дудараў 

Аляксей Дудараў: як грошы і час змянілі драматурга

Іван Каліноўскі

Экскурсавод, краязнаўца з Полацка нарадзіўся ў 1946 годзе. Быў дырэктарам Наваполацкага краязнаўчага музея.

Іван Каліноўскі

Памёр краязнаўца Іван Каліноўскі 

Вольга Качан

Украінска-беларуская эміграцыйная дзяячка з Аўстраліі памерла на 95-м годзе жыцця.

Вольга Качан

Памерла Вольга Качан

Канстанцін Скуратовіч

Журналісту, палітычнаму аглядальніку, кандыдату філасофскіх навук было 70 гадоў.

Канстанцін Скуратовіч

Памёр журналіст Канстанцін Скуратовіч 

«Знайшлі ў нейкім сшытку, што сапраўды можна» 

Яўген Логінаў

Беларус з пазыўным «Мальдэр» служыў у палку «Азоў» і загінуў у ваколіцах «Азоўсталі». Яму было 27 гадоў.

Яўген Логінаў. Фота: бацькоўскі альбом

Стала вядома пра яшчэ аднаго беларуса, які загінуў ва Украіне. Гэта Яўген «Мальдэр» Логінаў, які бараніў «Азоўсталь» 

«Да здачы ў палон ён не дажыў дзесяць дзён, мы нават магілы яго не маем». Бацька распавёў пра загінулага пры абароне Марыупалю ўраджэнца Беларусі 

Ян Сычэўскі

Дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы памёр на 86-м годзе жыцця.

Ян Сычэўскі. Фота: racyja.com/by

Памёр Ян Сычэўскі 

Кірыл Шоўкаў

Праваслаўны святар, настаяцель прыхода мінскага храма іконы Божай Маці «Усецарыца». Яму было 50 гадоў.

Кірыл Шоўкаў

Памёр святар Кірыл Шоўкаў

Леанід Філатаў

Пісьменнік, публіцыст, педагог памёр на 84-м годзе жыцця.

Леанід Філатаў

Памёр Леанід Філатаў

Анатоль Казлоў

Пісьменніку, рэдактару аддзела прозы часопіса «Полымя» было 60 гадоў.

Анатоль Казлоў

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў 

Надзея Мялешка

Папулярная блогерка і жонка хакеіста беларускай зборнай Дзмітрыя Мялешкі змагалася з анкалогіяй. Ёй было 35 гадоў.

Надзея Мялешка. Фота: інстаграм Надзеі Мялешкі

Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста зборнай. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост 

Марк Чарняк

Бізнэсовец. Саўладальніку аўтадома «Энергія ГмбХ» было 76 гадоў.

Марк Чарняк. Фота: bolshoi.by

Памёр Марк Чарняк 

Мікалай Жаўнярчук

Адзін з заснавальнікаў і член дырэкцыі гандбольнага клуба «Мяшкоў Брэст» памёр на 67-м годзе жыцця.

Мікалай Жаўнярчук. Фота: meshkovbrest.by

Памёр Мікалай Жаўнярчук 

Сяргей Міцянскі

Намесніку міністра эканомікі Беларусі было 42 гады.

Сяргей Міцянскі. Фота: belta.by

Памёр намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі

Павел Вераб’ёў

Паэт, журналіст, лаўрэат прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура» памёр на 65-м годзе жыцця.

Павел Вераб’ёў

Памёр Павел Вераб’ёў

Леанід Дударэнка

Жывапісцу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі было 92 гады.

Леанід Дударэнка

Памёр Леанід Дударэнка 

Валянціна Пражэева

Акторка Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек сканала ў 80 гадоў.

Валянціна Пражэева

Памерла акторка тэатра лялек, якая была Дзедам Барадзедам у «Калыханцы»

Сцяпан Копа

Збіральнік спеўнай і музычнай спадчыны беларусаў Падляшша, фалькларыст, музыкант і аніматар культуры. Яму было 78 гадоў.

Сцяпан Копа

Памёр Сцяпан Копа

Эрнэст Будын

Каталіцкі святар. Быў пробашчам парафіі святога Станіслава ў Ляцку (Шчучынскі дэканат), а пазней — парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец). Памёр на 88 годзе жыцця.

Эрнэст Будын

Памёр ксёндз Эрнэст Будын, які амаль чвэрць стагоддзя служыў у Беларусі

Таццяна Магучава

Настаўніца англійскай мовы ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Ёй быў 71 год.

Таццяна Магучава

Памерла Таццяна Магучава

Міхаіл Селькін

Былы рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Яму было 75 гадоў.

Міхаіл Селькін

Памёр былы рэктар Гомельскага ўніверсітэта

Андрэй Дзечка

Інжынер-праграміст на ААТ «Пеленг», маёр запасу, адзін з аўтараў звароту чатырох былых беларускіх вайскоўцаў да дзейных сілавікоў. Казаў ім задумацца, не губляць гонару і абараняць народ. Яму было 46 гадоў.

Андрэй Дзечка

Раптоўна памёр Андрэй Дзечка, адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту былых вайскоўцаў 

«Пачуцці, нібыта забілі» — афіцэры запісалі зварот супраць гвалту. Адзіны, за кім не прыйшлі, расказвае падрабязнасці

Аляксандр Цярэшчанка

Доктар і вядоўца тэле– і радыёперадач пра здароўе. Яму было 72 гады.

Аляксандр Цярэшчанка

Памёр доктар і тэлевядучы Аляксандр Цярэшчанка 

Марыя Дзямковіч

Дзяячцы беларускай дыяспары, мецэнатцы было 93 гады.

Марыя Дзямковіч

Памерла Марыя Дзямковіч 

Наталля Татур

Рускамоўная паэтка родам з Беларусі памерла на 74-м годзе жыцця.

Наталля Татур

Памерла паэтка Наталля Татур 

Мікалай Клімовіч

Палітзняволены блогер з Пінска памёр у віцебскай калоніі № 3. Яму быў 61 год.

Мікалай Клімовіч

У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч

«Прычына смерці — ягоны стан здароўя». Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча 

«Дзеянні суддзі зʼяўляюцца злачынствам пераследу» — праваабаронца пра смерць Мікалая Клімовіча  

Іосіф Бойса

Актывісту нацыянальнага руху на Лідчыне было 68 гадоў.

Іосіф Бойса

Памёр Іосіф Бойса

Хрыстафор Жаляпаў

Грамадскі актывіст з Віцебска. Сябра руху «За Свабоду». Яму было 73 гады.

Хрыстафор Жаляпаў

Памёр Хрыстафор Жаляпаў 

Віцебскія ўлады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Самакіраванне і грамадства» 

Мікалай Яўменаў

Валанцёр і актывіст беларускай дыяспары ў Польшчы. Палітуцякач. Памёр у Лодзі. Яму было 36 гадоў.

Мікалай Яўменаў

У Лодзі пайшоў з жыцця 36-гадовы беларус 

Міраслаў Лазоўскі

Беларускі добраахвотнік, адзін з заснавальнікаў «Белага легіёна» загінуў ва Украіне пад Бахмутам. Яму было 49 гадоў.

Міраслаў Лазоўскі

Сярод пяці каліноўцаў, што загінулі пад Бахмутам, быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік «Белага легіёна» 

«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага 

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага 

Уладзімір Іваноў

Краязнавец, даследчык камуністычных рэпрэсій. Удзельнік грамадскай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», шмат зрабіў для ўшанавання памяці ахвяр сталінскага тэрору пад Віцебскам. Яму было 74 гады.

Уладзімір Іваноў

Памёр віцебскі краязнавец, даследчык камуністычных рэпрэсій Уладзімір Іваноў

Дзмітрый Сарокін

Паэт з Ліды, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва. Памёр у 37 гадоў у Лідскім РАУС.

Дзмітрый Сарокін

У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт  

Канстанцін Баландзін

Гісторыку і выкладчыку было 77 гадоў.

Канстанцін Баландзін

Памёр Канстанцін Баландзін 

Ці будуць выключаць студэнтаў за ўдзел у апазіцыйных акцыях? 

Леанід Кукраш

Акадэміку-селекцыянеру было 84 гады.

Леанід Кукраш

Памёр Леанід Кукраш

Міхась Хмялеўскі

Адзін з найстарэйшых дзеячаў беларускай культуры на Падляшшы пражыў няпоўныя 98 гадоў.

Міхась Хмялеўскі

Памёр Міхась Хмялеўскі

Валер Ухналёў

Палітык, намеснік старшыні партыі левых «Справядлівы свет». Яму было 68 гадоў.

Валер Ухналёў

Памёр Валер Ухналёў 

Ухналёў са «Справядлівага свету» раскрытыкаваў «нацыяналістычны запал» напярэдадні 100-годдзя БНР

Міхась Бурачэўскі

Актывісту беларускага нацыянальнага руху ў Лідзе было 64 гады.

Міхась Бурачэўскі

Памёр Міхась Бурачэўскі 

Аляксей Аўраменка

Міністр транспарту і камунікацый Беларусі памёр у 46 гадоў.

Аляксей Аўраменка. Фота: belta.by

Раптоўна памёр 46-гадовы міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка

Павел Шумілаў

Бізнэсовец. Заснавальнік шматпрофільнага холдынгу «Таір». Яму было 56 гадоў.

Павел Шумілаў. Фота: ekonomika.by

Памёр адзін з найбагацейшых людзей Беларусі Павел Шумілаў 

Мікалай Алёхін

Спартовец. Фехтавальшчык на шаблях, алімпійскі чэмпіён 1980 года памёр на 69-м годзе жыцця.

Мікалай Алёхін

Памёр Мікалай Алёхін 

Алесь Пушкін

Мастак, палітвязень. Памёр у зняволенні. Сядзеў у гродзенскай турме. Яму было 57 гадоў.

Алесь Пушкін. Фота: сацыяльныя сеткі

«Пры нявысветленых абставінах». Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

«Ён гаварыў, што гэта гульня. Тут мусяць быць нейкія правілы. Я іх выконваю»

Алесь Пушкін мучыўся страшнымі болямі, але яго не шпіталізавалі. Хто начмед у турме, дзе ён памёр

Ларыса Маршалава

Акторка тэатра-студыі кінаакцёра. Здымалася ў серыялах. У яе даробку ролі ў дзясятках карцін. Ёй было 44 гады.

Ларыса Маршалава

У 44 гады памерла акторка тэатра-студыі кінаакцёра Ларыса Маршалава 

Уладзімір Груздзеў

Доктар тэхнічных навук, прафесар у галіне навукі і тэхнікі, заслужаны навуковец і педагог Уладзімір Груздзеў памёр ва ўзросце 83 гадоў.

Уладзімір Груздзеў. Фота: psu.by

Памёр Уладзімір Груздзеў 

Мікалай Каралёў

Навуковец. Кандыдат педагагічных навук, колішні дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яму было 64 гады

Мікалай Каралёў

Памёр Мікалай Каралёў 

Анатоль Круглоў

Працаваў на гістфаку БДУ, кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян, быў загадчыкам кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму. Узначальваў экспертную раду пры Апараце ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі. Навукоўцы быў 91 год.

Анатоль Круглоў

Памёр Анатоль Круглоў 

Леанід Козік

Дзяржаўны дзеяч. Працаваў на розных пасадах ва ўрадзе. Старшыняваў у праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яму было 75 гадоў.

Леанід Козік

Памёр Леанід Козік 

Леанід Козік: «Да слёз крыўдна было, што мяне крытыкавалі за кантрактную сістэму. А я нават прасіў Лукашэнку яе адмяніць!» 

Святлана Мусіенка

Першая ў Беларусі прафесарка паланістыкі. Ініцыятарка стварэння ў Гродзенскім універсітэце кафедры польскай мовы і літаратуры, у якім выкладала з 1967 года. Памерла на 84-м годзе жыцця.

Святлана Мусіенка

Памерла Святлана Мусіенка 

Сяргей Лісічкін

Галоўнаму рэдактару газеты «Прессбол» было 54 гады.

Сяргей Лісічкін

Памёр галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Сяргей Лісічкін 

Іван Камар

Найстарэйшы фатограф Беларусі сышоў у іншы свет на 104-м годзе жыцця.

Іван Камар

Памёр найстарэйшы беларускі фатограф Іван Камар  

Віктар Карамазаў

Пісьменнік. Належаў да так званага філалагічнага пакалення — дзяцей вайны, чыё юнацтва прыйшлося на гады «адлігі». Памёр на 90-м годзе жыцця.

Віктар Карамазаў

Памёр Віктар Карамазаў 

25 чэрвеня прэзентацыя кнігі Віктара Карамазава 

Сяргей Зылькоў

Прадпрымальнік, спонсар беларускіх ініцыятыў. Пражыў 84 гады.

Памёр бізнэсовец і мецэнат Сяргей Зылькоў. Ён падтрымліваў беларускія ініцыятывы

Георгій Марчук

Пісьменніку, драматургу і сцэнарысту было 76 гадоў.

 Георгій Марчук

Памёр Георгій Марчук 

Вікторыя Бурчак

Артыстцы беларускага балета было 33 гады.

Вікторыя Бурчак

«Як жа так, Віка, як жа так». Маладая балерына добраахвотна пайшла з жыцця

 Анатоль Кляшчук

Фотамастаку, аднаму з заснавальнікаў Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў было 65 гадоў.

Анатоль Кляшчук. Фота: svaboda.org

Памёр Анатоль Кляшчук 

Кацярына Панчэня

Галоўная захавальніца «Юраўскага карагода» ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. Абрад унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Руплівіцы народнай творчасці быў 81 год.

Кацярына Панчэня. Фота: smartpress.by

Памерла Кацярына Панчэня 

На прэзентацыі кнігі Лянкевіча спявалі і жанілі комін 

Алег Ануфрыенка

Журналісту было 35 гадоў. Працаваў на «Радыё Свабода» і на партале Tut.by.

Алег Ануфрыенка

Памёр Алег Ануфрыенка 

Святлана Малышка

Журналістка, карэспандэнтка незалежнага інтэрнэт-выдання «Ганцавіцкі час» памерла на 45-м годзе жыцця.

Святлана Малышка

Памерла Святлана Малышка 

Віктар Ільін

Прафесар. Быў рэктарам у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у мінулым Мінскі радыётэхнічны інстытут). Навукоўцу было 92 гады.

Віктар Ільін

Памёр прафесар БДУІР і былы рэктар універсітэта Віктар Ільін

Дзяніс Швыркін

Удзельнік пратэстаў 2020 года ў Гродне. Памёр у выгнанні ва ўзросце 42 гадоў.

Дзяніс Швыркін

42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 

Надзея Артымовіч

Пісьменніца. Дзяячцы беларускага жыцця Беласточчыны было 77 гадоў.

Надзея Артымовіч

Памерла Надзея Артымовіч

Алег Яхімовіч

Былому кіраўніку маладзечанскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамады») было 70 гадоў.

Алег Яхімовіч

Памёр Алег Яхімовіч 

Рэгіна Дамброўская

Акцёрка, вядомая ролямі ў папулярных фільмах і серыялах, пайшла з жыцця на 82-м годзе жыцця.

Рэгіна Дамброўская

Памерла Рэгіна Дамброўская 

Міраслава Русак

Беларуская дзяячка ў Літве, дачка беларускага кнігара і паэта Станіслава Станкевіча памерла на 90-м годзе жыцця.

Міраслава Русак

Памерла Міраслава Русак 

Віктар Савіч

Палітуцякач з Гомеля. Былы добраахвотнік з палка Каліноўскага загінуў у Літве. Нарадзіўся ў 1989 годзе.

Віктар Савіч. Фота: сацыяльныя сеткі

У ДТЗ пад Вільняй загінуў палітуцякач, былы баец палка Каліноўскага 

Кірыл Шчаглоў

19-гадовы былы палітвязень з Гродна скончыў жыццё самагубствам.

Кірыл Шчаглоў

Стала вядома пра самагубства былога палітвязня ў Гродне 

Алег Ульянаў

Выкладчык факультэта фізічнага выхавання Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова памёр на 77-м годзе жыцця.

Алег Ульянаў

Памёр Алег Ульянаў 

Валерый Драчэўскі

Галоўнаму трэнеру клуба міні-футбола «Дынама БНТУ» было 69 гадоў.

Валерый Драчэўскі

Загінуў галоўны трэнер студэнцкага клуба «Дынама БНТУ»

Міхаіл Жданоўскі

Рэжысёр-дакументаліст. Аўтару адной з найважнейшых стужак беларускага кіно — «Дарога на Курапаты» — было 84 гады.

Міхаіл Жданоўскі

Памёр рэжысёр стужкі «Дарога на Курапаты», здымаць якую дапамагаў Зянон Пазняк 

Уладзімір Лукашык

Мастак, ілюстратар гістарычных кніг пражыў 70 гадоў.

Уладзімір Лукашык

Памёр мастак Уладзімір Лукашык 

Павел Горбач

Беларускі добраахвотнік з пазыўным «Борт» загінуў ва Украіне. Яму быў 31 год.

Павел Горбач

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, які змагаўся на баку Украіны. Гэта ўжо 36-я смерць за паўтара года 

Міхаіл Пірагоў

Архітэктар, аўтар Палаца Рэспублікі, шэрагу станцый мінскага метрапалітэна памёр на 91-м годзе жыцця.

Міхаіл Пірагоў

Памёр Міхаіл Пірагоў 

Аляксей Ненадавец

Літаратуразнаўца і этнограф памёр у Бабруйску, працаваў выкладчыкам мясцовага філіяла БДЭУ, ва ўзросце 65 гадоў.

Аляксей Ненадавец

Памёр Аляксей Ненадавец

Максім Кот-Кузьма

Музыкант. Бас-гістарыст гуртоў Pukstband, True Litwin Beat, WZ-orkiestra са Змітром Вайцюшкевічам, Pomidor/OFF, «Дилижанс-jazz» ды іншых праектаў. Яму было 45 гадоў.

Максім Кот-Кузьма

Пайшоў з жыцця музыкант Максім Кот-Кузьма

Ганна Краснер

Дызайнерка вясельных строяў. Мела ўласную «Майстэрню Ганны Краснер». У 2021 годзе закрыла вытворчасць у Беларусі і эмігравала ў Польшчу. Памерла на чужыне ва ўзросце 43 гадоў.

Ганна Краснер

Спынілася сэрца. Памерла беларуская дызайнерка Ганна Краснер 

Вадзім Кавалёў

Былы палітвязень з Віцебска памёр у Латвіі ў 52 гады.

Вадзім Кавалёў

У Латвіі памёр экс-палітвязень Вадзім Кавалёў. Яго цела два месяцы ляжыць у моргу 

Мікалай Молакаў

Інструктар палка Каліноўскага, найстарэйшы баец добраахвотніцкага падраздзялення. Яму быў 71 год.

Мікалай Молакаў

Памёр інструктар палка Каліноўскага Мікалай Молакаў 

Здзіслаў Ведэр

Каталіцкі святар прысвяціў значную частку жыцця служэнню ў Беларусі, асабліва ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. Памёр у 86 гадоў.

Здзіслаў Ведэр

Памёр Здзіслаў Ведэр 

Кацярына Мяснікова

Мастачка з Полацка памерла ў 42 гады. Працавала ў тэхніцы пастэлі, большасць сваіх твораў стварала падчас пленэраў.

Кацярына Мяснікова

Памерла Кацярына Мяснікова 

Таіса Агафоненка

Майстрыца саломапляцення, у вялікай ступені дзякуючы якой гэтае беларускае мастацтва ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Памерла ў 96 гадоў.

Таіса Агафоненка

Памерла Таіса Агафоненка

Ларыса Фінкельштэйн

Мастацтвазнаўцы, арт-крытыку, галерысту і педагогу было 73 гады. Была аўтаркай і вядучай на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнеркай, куратаркай выстаў, заснавальніцай першай беларускай галерэі — аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама».

Ларыса Фінкельштэйн

Памерла Ларыса Фінкельштэйн 

Леў Тамільчык

Фізік-тэарэтык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Яму было 92 гады.

Леў Тамільчык

Памёр Леў Тамільчык 

Віктар Шчэрба

Мікрабіёлаг, міколаг і хімік, кандыдат біялагічных навук. Пражыў 74 гады.

Віктар Шчэрба

Памёр Віктар Шчэрба 

Уладзімір Капцаў

Выкладаў на журфаку БДУ рускую літаратуру.

Уладзімір Капцаў

Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў 

Валерый Марозаў

Гісторыка і тэарэтыка архітэктуры, найбуйнейшага даследчыка класіцызму на Беларусі не стала на 76-м годзе жыцця.

Валерый Марозаў

Памёр Валерый Марозаў 

Крыстына Шманьда

Праўнучка класіка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, нявольніца ГУЛАГа. Працавала настаўніцай хіміі ў Варшаве. Нарадзілася ў 1932 годзе.

Крыстына Шманьда

Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча 

Юрый Міхайлаў

Музыка. Лідар гурта «Мадэра Хард Блюз», гітарыст і вакаліст, аўтар тэкстаў і музыкі. Пражыў 66 гадоў.

Юрый Міхайлаў

Памёр музыкант Юрый Міхайлаў 

Алесь Мацулевіч

Паэт, журналіст, кіраўнік літаб’яднання «Суквецце» з Ліды. Яму было 42 гады.

Алесь Мацулевіч

Памёр Алесь Мацулевіч 

Дзмітрый Зубовіч

Стэндап-коміку было 28 гадоў.

Дзмітрый Зубовіч

Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч 

Людміла Бржазоўская

Балерыне, народнай артыстцы Беларусі было 77 гадоў.

Людміла Бржазоўская

Памерла Людміла Бржазоўская

Вадзім Александровіч

Журналіст пражыў 60 гадоў. Ён шмат гадоў працаваў у газеце «Белорусы и рынок».

Вадзім Александровіч

Памёр Вадзім Александровіч 

Максім Гусцік

Спартовец, экс-фрыстайліст. Неаднаразовы прызёр кубка свету. Працаваў старшым трэнерам па фрыстайле. Пражыў 35 гадоў.

Максім Гусцік

Трагічна загінуў экс-фрыстайліст Максім Гусцік 

Анатоль Галушка

Самабытны мастак, які маляваў, трымаючы пэндзаль зубамі. Больш за 40 гадоў ён быў прыкуты да ложка, болей за 20 — маляваў. Таксама пісаў вершы ды прозу. Яму было 60 гадоў.

Анатоль Галушка

Памёр Анатоль Галушка 

Абрам Шандаровіч

Стваральнік савецкага каляровага тэлебачання нарадзіўся ў 1927 годзе ў Слуцку. Памёр у Маскве.

Абрам Шандаровіч

Памёр Абрам Шандаровіч 

Уладзімір Вольнаў

Мастак з Віцебска. Маляваў эцюды пра партызанскія будні, прысвячэнне Халакосту, Васілю Быкаву, пейзажы Пскоўшчыны — напісаныя падчас падарожжаў, пленэраў. Памёр у 83 гады.

Уладзімір Вольнаў. Фота: vitvesti.by

Памёр Уладзімір Вольнаў 

Ягор Найдовіч

Акцёр здымаўся ў расійскіх серыялах. Выпускнік факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акцёрам дэбютаваў у 2005 годзе ў беларускім фільме «Тры талеры», у якім выконваў трукі. Памёр у 40 гадоў.

Ягор Найдовіч

Памёр Ягор Найдовіч 

Сяргей Мацкойць

Актыўны абаронца Курапатаў падчас будаўніцтва дарогі. Шмат разоў няволіўся на Акрэсціна. Памёр у 51 год.

Сяргей Мацкойць

Памёр Сяргей Мацкойць 

Марына Бірукова

Журналістка, рэдактарка і менеджарка. Працавала ў беларускіх выданнях: часопісе «Большой», выдавецтве «Нестар — Мінск». Яе не стала ў 47 гадоў.

Марына Бірукова

У Варшаве загінула Марына Бірукова 

Алег Сполан

Старшыні Беларускай федэрацыі паруснага спорту было 67 гадоў.

Алег Сполан

Памёр Алег Сполан 

Валерый Бурэнь

Маладзечанскі краязнаўца і экскурсавод пражыў 68 гадоў.

Валерый Бурэнь

Памёр Валерый Бурэнь 

Сяргей Чырык

Відэааператар. Зняў сотні рознафарматных стужак з хронікай знакавых падзеяў найноўшай гісторыі Беларусі: утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана. Яму было 64 гады.

Сяргей Чырык

Памёр Сяргей Чырык 

Як святкавалі 75-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі ВІДЭА

Аляксандр Дамарацкі

Савецкі і беларускі тэлевядучы. Яму было 74 гады.

Аляксандр Дамарацкі

Памёр Аляксандр Дамарацкі

Цягам года паведамлялася пра страты ў шэрагах беларускіх добраахвотнікаў, імёны і пазыўныя якіх не называліся.

У ліпені загінула чацвёра байцоў батальёнаў «Ліцвін» і «Волат» палка Каліноўскага.

У жніўні загінуў баец Другога інтэрнацыянальнага легіёна.

У кастрычніку батальён «Тэрор» паведаміў пра гібель некалькіх сваіх байцоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Яны сышлі ў 2022 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі

Яны сышлі ў 2021 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі

«Каб не кавід, ён бы жыў і жыў». Беларусы, што страцілі блізкіх падчас пандэміі, расказваюць, як перажылі гэта

Каментары3

  • даведка
    31.12.2023
    Ужасно то, что некрологи родившихся после революций и войн старцев перемежаются белорусами вдвое моложе их.
  • Алесь
    31.12.2023
    Супакой, Госпадзе, душы іх!
  • Я вас адшукаю
    01.01.2024
    Вось цікава, а хто тыя 4 чорта, што паставілі вясёлыя смайлікі?

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы выбілі расіян ад Купянска5

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →