Грамадства

На волю выйшаў палітвязень з Гомеля, якога судзілі па цяжкіх артыкулах

Праваабаронцы даведаліся пра раптоўнае вызваленне палітвязня Ігара Чарнавусава, якога нібыта павінны былі засудзіць да працяглага зняволення, піша «Гомельская вясна».

Ігар Чарнавусаў

Жыхара Гомеля Ігара Чарнавусава затрымалі 31 сакавіка 2023 года разам з Канстанцінам Гвоздзевым, Уладзімірам Каменнавым і Дзмітрыем Папковым. Іх абвінавацілі ў стварэнні «спячай ячэйкі экстрэмістаў». На іх завялі крымінальную справу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: часткі 1 артыкула 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і 2 арт. 361-4 (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Крымінальную справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. Вынесены ім прысуд пакуль невядомы, але Ігар Чарнавусаў быў прызнаны вінаватым паводле ўсіх трох артыкулаў крымінальнай справы.

Акрамя таго, 10 красавіка 2024 года ў тым жа Гомельскім абласным судзе таксама на закрытым пасяджэнні суддзя Анатоль Сотнікаў разглядаў крымінальную справу адносна яго з абвінавачваннем у распальванні варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Вынесены прысуд таксама невядомы.

Пры гэтым МУС ажно двойчы абвяшчала Ігара Чарнавусава «экстрэмістам»: у маі і ў жніўні 2024 года.

Пасля вынясення прысудаў Ігар Чарнавусаў адбываў пакаранне ў калоніі № 22 каля станцыі Даманава Івацэвіцкага раёна. 14 лютага 2025 года ён выйшаў на свабоду.

Пакуль невядома, як адзначае «Гомельская вясна», з чым звязана такое хуткае вызваленне палітвязня, якога ўлады абвінавацілі паводле артыкулаў, што прадугледжваюць даволі вялікія тэрміны зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць