Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс аб'явіў пра вылучэнні сваёй кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара НАТА, паабяцаўшы «абнаўленне перспектыў» у вырашальны для альянсу момант, паведаміла інфармагенцтва AFP.
«Я вырашыў узяць удзел у конкурсе на пасаду генеральнага сакратара НАТА», — заявіў журналістам Клаус Ёханіс.
AFP нагадала, што многія лічаць галоўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка альянсу, які прыйдзе на змену цяперашняму генсеку, нарвежцу Енсу Столтэнбергу, прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ.
ЗША, Вялікабрытанія і Германія ўжо выказалі падтрымку патэнцыйнай кандыдатуры Рутэ. Венгрыя, аднак, заявіла, што не будзе падтрымліваць Рутэ, які раней крытыкаваў урад у Будапешце, адзначыла AFP.
Клаўс Ёханіс кіруе Румыніяй з 2014 года, ягоны другі і паводле Канстытуцыі апошні прэзідэнцкі тэрмін заканчваецца 21 снежня 2024 года.
Каментары