Грамадства55

На польскім кірунку чарговы антырэкорд з чэргамі з аўтобусаў. Колькі часу цяпер займае праезд праз мяжу

Сітуацыя з чэргамі на межах Беларусі і ЕС застаецца напружанай. Некаторыя стаяць па 40 гадзін, каб трапіць у Польшчу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал BELGRANICA

Літва

Людзі, якія ў пятніцу ехалі на аўто з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску «Беняконі», кажуць, што на праезд праз мяжу ў іх сышло 18 гадзін.

Падарожнікі, якія сталі ў чаргу на выезд у нядзелю каля 10 раніцы, у Літву трапілі толькі ў панядзелак ноччу. Увесь працэс заняў каля 17 гадзін.

Аўтобусы ў «Беняконях» звычайна праходзяць мяжу значна хутчэй: ад 1,5 да 4 гадзін.

Учора днём у «Каменным Лозе» аўтобусы праходзілі праз мяжу за 4-5 гадзін.

Часам, у будныя дні, праскочыць праз беларуска-літоўскую мяжу на аўто можна цягам некалькіх гадзін.

Польшча

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы выглядае больш напружана. Бліжэй да вечара ў чарзе на выезд з Беларусі сабралася больш за 50 аўтобусаў. На піку ў чарзе было 68 аўтобусаў. Раней рэкорднымі лічбамі лічыліся больш за 30-40 аўтобусаў. Пры гэтым, да апошняга закрыцця Літвой яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю чэргі з аўтобусаў былі даволі рэдкай з'явай і звычайна не набіралася больш за 10 аўтобусаў.

Апошнія два дні ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу стабільна знаходзіцца каля 40-60 аўтобусаў.

Праз гэта моцна павялічыўся час праезду праз мяжу. Пасажыры, якія ехалі ў мінулую пятніцу з Мінска ў Варшаву, патрапілі ў Польшчу толькі праз 42 гадзіны пасля прыезду ў пункт пропуску.

З улікам велізарнай чаргі людзям раілі зняць у Брэсце кватэру на суткі, каб не сядзець увесь час у аўтобусе, і вярнуцца на мяжу па меры набліжэння да тэрмінала.

Іншым падарожнікам, якія ехалі ў Польшчу ў суботу, пашанцавала больш. Перавозчык прасоўваў па чарзе іншы аўтобус, які саступіў месца аўтобусу з пасажырамі. Дзякуючы такім маніпуляцыям, праехаць праз мяжу ўдалося за 16 гадзін. 

Для таго, каб не стаяць суткамі ў чарзе, некаторыя шукаюць вольныя месцы ў аўтобусах, якія стаяць бліжэй да мяжы, і там купляюць квіткі. Але пашанцаваць можа не заўжды, да таго ж гэта пасуе толькі берасцейцам.

Чаму значна выраслі чэргі з аўтобусаў?

Гэта тлумачыцца тым, што частка рэйсаў, якія накіроўваліся з Беларусі ў Польшчу праз Літву, цяпер выконваюцца праз Польшчу. Гэтаму паспрыялі як закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой, так і скарачэнне колькасці дазволаў на перавозку праз тэрыторыю Літвы.

Што тычыцца праезду на аўто ў пункт пропуску «Брэст», то апошнім часам лічыцца, што ў сярэднім на перасячэнне мяжы ў адзін бок сыходзяць плюс-мінус суткі.

Латвійскі кірунак традыцыйна застаецца найменш загружаным, але і там апошнім часам часцяком збіраюцца чэргі, хоць і не такія вялікія, як у Польшчу і Літву.

Па стане на 16 гадзін 25 сакавіка, на выезд з Беларусі ў Латвію сабралася каля 35 легкавікоў.

На літоўскім кірунку сітуацыя выглядае так: 60 легкавікоў чакае выезду ў «Каменным Лозе», і 90 у «Беняконях». 

У «Брэсце» сабралася больш за 260 аўто на выезд з Беларусі. 

Што з грузавікамі?

Працягваюць расці чэргі і на грузавым кірунку. Найбольш загружаныя ПП на мяжы з Літвой. У кожным з іх выезду чакае каля 1150 велікагрузаў. На мяжы з Латвіяй — каля 800, з Польшчай — каля 500. Грузаперавозчыкі ўжо адрэагавалі на ўзросшыя чэргі павелічэннем ставак. Падрабязней пра гэта можна прачытаць па спасылцы.

Чытайце таксама:

«Суправодзяць да пашпартнага кантролю». Колькі каштуе месца ў чарзе на мяжы з Польшчай

«Фатаграфавалі экран, калі лазілі па сацсетках». Пасажыр расказаў, як праходзіла праверка на беларуска-польскай мяжы

Каментары5

  • Праўдаруб
    25.03.2024
    На вялікі жаль, усе нашыя суседзі з краін ЕС проста здзекваюцца з простых беларусаў.
  • Хуч
    25.03.2024
    Яны ня зьдзекваюцца. Зьдзекваюцца рбшныя хатаскрайнікі, якім падабаецца сядзець у лайнішчы, а мы проста засьцерагаемся ад небясьпека ў.
  • ром
    26.03.2024
    Праўдаруб, абсолютно точно!!!
    сколько же вы еще унижаться будете?

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць15

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні на сцяну ЕГУ нанеслі правакацыйны надпіс, адрасаваны Святлане Ціханоўскай10

«Якасці, якія ў Лукашэнкі ўспрымаюцца з негатывам, у Трампе выклікаюць сімпатыі». Беларускі ЗША распавялі, за каго будуць галасаваць34

ЗША прызналі апанента Мадуры пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле, але з удакладненнем2

Упершыню Украіна наносіць больш удараў з дапамогай беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння, чым Расія

Павел Слюнькін: Гэты абмен — балючы ўдар па беларусах35

Уладзімір Кара-Мурза ў размове з Байдэнам: Я быў упэўнены, што памру ў турме

Амаль калапс. Што творыцца на пераходах з Польшчай і Літвой з раніцы пятніцы11

Сёння ў беларусаў ажно тры шанцы на медалі на Алімпіядзе3

Што азначае закрыццё рэкрутынгавага цэнтра палка Каліноўскага ў Варшаве?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць15

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць

Галоўнае
Усе навіны →