Спорт

Яшчэ адзін беларус адправіўся за акіян скараць НХЛ

Беларускі галкіпер Аляксей Коласаў можа стаць 16-м беларусам у наймацнейшай хакейнай лізе свету.

Фота: hcdinamo.by

Галкіпер зборнай Беларусі Аляксей Коласаў, які па выніках сезона быў прызнаны найлепшым брамнікам у складзе «зуброў», а таксама атрымаў узнагароду найлепшага гульца, вырашыў працягнуць кар'еру ў самай моцнай хакейнай лізе свету, піша Tochka.by.

22-гадовы беларус, які падпісаў у мінулым годзе трохгадовы кантракт з «Філадэльфіяй» у сезоне-2023/24 быў асноўным брамнікам «Дынама». У «рэгулярцы» ён правёў 47 матчаў пры 90,7% адбітых кідках і каэфіцыенце надзейнасці 2,39.

На рахунку Аляксея чатыры «сухія» матчы (восьмы паказчык у КХЛ), акрамя таго ён правёў шэсць гульняў у плэй-оф, адбіўшы 92,5% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 2,21.

Мінскае «Дынама падзякавала Коласаву за гульню: «Дзякуй за магутны сезон, Лёха! Жадаем поспеху ў «Філадэльфіі»».

Але калі «зубры» сезон ужо завяршылі, то Аляксей працягне яго ў сістэме «Філадэльфіі Флайерз».

Менавіта так, у сістэме, бо ў рэкардсмена «Дынама» па перамогах у КХЛ (132 матчы і 52 вікторыі ў рэгулярным сезоне) з «лётчыкамі» трохгадовы кантракт пачаткоўца, які месцы ў асноўным складзе не гарантуе.

«Філадэльфія» абрала мінчука ў трэцім раўндзе драфту-2021 пад агульным 78-м нумарам, а летась уклала пагадненне з заробкам $925 тысяч за сезон.

Галкіпер можа стаць 16-м беларусам у НХЛ (восенню мінулага года ў лізе дэбютаваў Ілля Салаўёў) і пятым — у сезоне.

Чакаем дэбюту Аляксея і рэкорду

Калі Коласаў дэбютуе, то стане сааўтарам беларускага рэкорду — ніколі яшчэ адразу пяць нашых хакеістаў не гулялі ў Нацыянальнай хакейнай лізе адначасова. Ну і ніколі не было беларуса-галкіпера ў НХЛ.

У гэтым сезоне ў НХЛ гуляюць Ягор Шаранговіч («Калгары») і Аляксей Протас («Вашынгтон»), правёў шэсць гульняў Ілля Салаўёў («Калгары») і быў адпраўлены ў фарм-клуб, згуляў адзін матч Уладзіслаў Калячонак («Арызона»).

Цяпер «Флайерз» змагаюцца за трапленне ў плэй-оф. Каманда на трэцім месцы ў сваім дывізіёне і сёмым ва Усходняй канферэнцыі. Да канца рэгулярнага чэмпіянату «Філадэльфіі» засталося правесці дзевяць паядынкаў.

У гэтым сезоне ў складзе «Філадэльфіі» адзначыліся ўжо чатыры галкіперы, але яны надта не ўражваюць.

Застаецца спадзявацца, што беларус дапаможа «Флаерз» прабіцца ў плэй-оф ці хаця б зможа пацясніць вопытных канкурэнтаў, а не стане атрымліваць практыку ў фарм-клубе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць