Ежа11

Як прыгожа, але экалагічна красіць яйкі да Вялікадня

Крашанкі — яйкі, афарбаваныя ў адзін колер, без узораў або роспісу. Сёння можна знайсці мноства хімічных фарбавальнікаў яркіх адценняў для яек, але самыя прыгожыя, карысныя і нават смачныя менавіта тыя крашанкі, якія афарбаваныя з дапамогай прыродных фарбавальнікаў, піша «Зялёны партал».

У гэтым выпадку можна быць упэўненым, што нічога небяспечнага разам з каляровым яйкам не з'ямо ні мы самі, ні дзеці. Прыродныя фарбавальнікі для яек не могуць даць такога яркага адцення, як хімічныя, але яны абсалютна бясшкодныя і здольныя афарбаваць яйкі ў вельмі далікатныя і прыгожыя колеры.

Як пакрасіць яйкі натуральнымі фарбавальнікамі

Натуральныя бяспечныя фарбавальнікі — гэта садавіна і гародніна, травы і лісце, што ўтрымліваюць пігменты, якія могуць афарбаваць велікодныя яйкі.

Прыхільнікі натуральнага крашання выкарыстоўваюць для гэтых мэтаў: цыбульнік, буракі, чырвоную капусту, шпінат, чырвоны перац, куркуму, адвар шыпшыны, зялёны чай, каву, ягады чарніцы.

Красіць можна і ў працэсе варэння, дадаючы фарбавальныя інгрэдыенты ў ваду (вада павінна цалкам пакрываць яйкі), а можна пакрасіць і ўжо вараныя яйкі. Тады спачатку трэба зрабіць фарбавальны раствор (пракіпяціць з вадой фарбавальную гародніну, садавіну ці спецыі), а пасля — пафарбаваць у ім яйка (мінімальны час афарбоўкі 30 хвілін, але можна пратрымаць і ўсю ноч).

Яшчэ адзін момант — куплёныя пластыкавыя тэрманалепкі на яйкі. Выглядаюць такія налепкі вельмі ярка і святочна, але такі спосаб упрыгожвання яек з пункту гледжання экалогіі вельмі спрэчны. Жыццё такой налепкі вельмі недаўгавечнае — калі разаб'юць яйка, налепка адразу ж трапляе ў адкіды. Выкінуць налепку з выявай святых рука не падымецца, таму многія тэрманалепкі спальваюць. А пластык спальваць катэгарычна нельга.

Таму найлепшы спосаб упрыгожыць яйкі да Вялікадня — успомніць традыцыйныя метады афарбоўвання і ўпрыгожання, якіх вельмі шмат. Ніжэй мы прапануем некалькі варыянтаў.

Жоўты колер

Жоўты колер яек атрымліваецца ў тым выпадку, калі адварыць іх у вадзе з дадаваннем цыбульнага шалупіння, морквы, насення кмену або рамонку.

Больш інтэнсіўны колер атрымліваецца на жоўтых або карычневых яйках. Рамонак дае пяшчотны жоўты колер, яго можна адварыць і працадзіць або варыць яйкі разам з пакуначкамі рамонка аптэчнага.

Прыклад 1: Куркуму варыць 15 хвілін у вадзе і закінуць яйкі.

Прыклад 2: Для падрыхтоўкі фарбавальніку трэба ўзяць 1 літр вады, па 3 сталовыя лыжкі парашку куркумы і цёртай чырвонай морквы, варыць 30 хвілін.

Аранжавы колер

Аранжавы колер яек — сок апельсінавай цэдры, сок мандарынавай цэдры, папрыка, сок чырвонай морквы.

Прыклад 1: 4 сталовыя лыжкі папрыкі трэба варыць 30 хвілін у каструлі са шклянкай вады, пасля гэтага змясціць у адвар яйкі.

Прыклад 2: Замачыць звараныя гарачыя яйкі ў маркоўным соку з даданнем куркумы (прапорцыі адвольныя і залежаць ад таго, якое адценне вам больш падабаецца).

Карычневы колер

Карычневы — бярозавае лісце, чорны чай, кава. Неабходна заварыць моцную каву ці чай і адварыць у іх яйкі.

Чырвона-цагляны — цыбульнае шалупінне.

Прыклад: На 3 літры вады трэба ўзяць 4 шклянкі цыбульніку і кіпяціць цягам гадзіны. Чым больш цыбульніку, тым больш насычаным атрымаецца фарбавальнік. Закладаем яйкі і адварваем у атрыманым фарбавальніку.

Для атрымання ліловага адцення трэба зрабіць усё тое ж самае з шалупіннем чырвонай цыбулі.

Чырвоны колер

Чырвоны, чырванавата-малінавы — адвар кары вішні або галінак вішні.

Прыклад: Адварыць кару або галінкі вішні, даць настаяцца некалькі гадзін (лепш праварыць і пакінуць на ноч), абавязкова працадзіць, варыць у гэтым настоі яйкі. Калі адвар кары вішні зрабіць слабым, адпаведна, яйкі афарбуюцца ў ружовае адценне.

Ружовы колер

Ружовыя і бэзавыя адценні — чарніцы, брусніцы, журавіны (замарожаныя або ў выглядзе соку), маліны, парэчкі, вішня, чырвоная капуста. У соку можна замачыць ужо звараныя яйкі.

Зялёны колер

Зялёны — сушаны шпінат, пятрушка, крапіва, плюшч, адвар чарніц.

Прыклад 1: На 2-3 яйкі і 0,5 літра вады вазьміце прыкладна жменю сушанага падбелу, папараці-арляка або маркоўніку.

Прыклад 2: Адварыць яйкі ў настоі сушанай крапівы (на літр вады 3 сталовыя лыжкі крапівы).

Прыклад 3: Для атрымання зялёнага адцення яек можна выкарыстоўваць свежы адвар чарніц. На 1 л адвару чарніц — 2-3 поўныя чайныя лыжкі парашка куркумы. Куркуму, каб пазбегнуць з'яўлення камякоў, папярэдне расцерці з вадой у невялікім посудзе і толькі потым змясціць у адвар чарніц.

Прыклад 4: Шпінат рассякаем дробна (замарожаны таксама падыходзіць), заліваем вадой, каб яна яго пакрыла. Варым 30 хвілін і даём ахаладзіцца.

Сіні колер

Блакітны, фіялетавы — чарніцы, брусніцы ці буякі (ягада павінна быць замарожанай з мінулага года), ягады бузіны, лісце чырвонай капусты — адвар будзе чырвоным, але яйкі афарбуюцца ў сіні колер.

Прыклад: На 0,5 літра вады ўзяць 2 невялікія галоўкі чырвонакачаннай капусты і 6 сталовых лыжак 9% воцату. Капусту дробна парэзаць, заліць гарачай вадой, дадаць воцат. У гэты раствор пакласці звараныя яйкі і пакінуць на пару гадзін. Для атрымання больш глыбокага колеру яйкі лепш пакінуць на ноч.

Простыя парады, дзякуючы якім колер шкарлупіння будзе раўнамерным і больш насычаным

  • Пасля даставання ўжо афарбаваных яек з ёмістасці, дзе яны варыліся, яйкі нельга церці ручніком, прыкладаючы намаганні. Іх варта прамыць, патрымаўшы пад струменем цёплай вады, і акуратна прасушыць сурвэткай або папяровым ручніком.
  • Каб яйкі не трэскаліся пры афарбоўванні, яны не павінны быць халоднымі (з лядоўні), іх варта некалькі гадзін патрымаць пры пакаёвай тэмпературы і перад афарбоўкай вымыць у цёплай вадзе.
  • Лепш адварваць яйкі ў таўстасценным сацейніку — гэта зберажэ іх ад трэскання. Яйкі варта павольна давесці да кіпення і далей варыць пры мінімальным кіпенні.
  • Пасля крашання можна працерці яйкі сланечнікавым алеем, тады яны набудуць бляск.
  • Калі пасля крашання паставіць яйкі ў гэтым самым адвары на ўсю ноч у лядоўню, то афарбоўка шкарлупіння будзе больш яркай.

Каментары1

  • Кастусь
    30.03.2024
    Только лушпа от цыбули, только каноны

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20207

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры гадзіны адстаяла ў віртуальнай чарзе!» У продаж паступілі першыя квіткі на Viva Braslav — і ўжо скончыліся9

Пенсіянерка прадала кватэру і аддала ашуканцам 100 тысяч рублёў. Яна адмаўлялася верыць, што яе падманулі2

У цэнтры Мінска за даўгі прадаюць памяшканні першай прыватнай сеткі аптэк у Беларусі1

У Беларусі цішком зачынілася прадстаўніцтва Johnson&Johnson

Орбан лічыць, што вайна скончыцца ў 2025 годзе, і прапануе Украіне два сцэнары8

У Архангельску падпалілі офіс «Адзінай Расіі» з гуманітарнай дапамогай для вайскоўцаў на вайне ва Украіне1

10 фільмаў, якія не варта прапусціць у 2025-м

«Кіраўніцтва БНФ абяцала кожнаму ўдзельніку па адной сасісцы». Што пішуць у метадычках для ідэолагаў16

У Аўстраліі памёр кракадзіл Бёрт — зорка культавага ў 1980-я фільма «Дандзі па мянушцы «Кракадзіл»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20207

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Галоўнае
Усе навіны →