Грамадства55

У выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады будзе свой Лазавік

Каардынацыйная рада паведаміла, што на яе агульным пасяджэнні зацвердзілі склад выбарчай камісіі. У структуру, якая будзе займацца арганізацыяй выбараў у Каардынацыйную раду, уключылі 5 чалавек, якія не могуць быць кандыдатамі на наступных выбарах. Сярод іх тры юрысты, журналістка і тэолаг.

Фота: M Hussain / vecteezy.com

Персанальны склад камісіі наступны:

Андрэй Атаманчук — юрыст, правазнавец, былы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У канцы сакавіка 2022 года падвергся пераследу з боку беларускіх уладаў: адседзеў 30 сутак, а затым быў пазбаўлены права на прафесію. Цяпер жыве ў Літве.

Альвіна Мінгазава — юрыстка, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У сувязі з тым, што з 2020 года большасць спраў, якія вяла адвакатка, былі палітычнага характару, у 2022 годзе была вымушана пакінуць Беларусь. Цяпер працуе юрысткай у ініцыятыве Free Belarus Center, якая дапамагае беларусам ва Украіне і Польшчы.

Яраслаў Бекіш — тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, экс-каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый «Зялёная сетка», былы член кіраўнічага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, былы член праўлення міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь». 3 2001 года быў валанцёрам і назіральнікам ад міжнародных грамадскіх арганізацый на выбарах у Беларусі, Малдове і Украіне. Дэлегат Каардынацыйнай рады 2-га склікання.

Алена Прыходзька — журналістка, медыя-менеджарка, грамадская актывістка. Алена з'яўляецца дэлегаткай КР другога склікання, уваходзіць у склад фракцыі «Шчаслівая нацыя». У 2021 годзе выехала ва Украіну, з пачаткам расійскага ўварвання пераехала ў Еўропу.

Зміцер Лазавік — юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, дэлегатам на платформе «Сход». У 2021-м па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы, у якой Зміцер з'яўляўся абаронцам. З 2021 года пастаянна жыве ў Польшчы, працуе намеснікам дырэктара па развіцці ў камерцыйнай арганізацыі.

Прозвішча Лазавік, дарэчы, у памяці беларусаў трывала асацыюецца з выбарчымі справамі, бо ў 2000-2016 гадах Мікалай Лазавік быў правай рукой сумна вядомай Лідзіі Ярмошынай. Аднак жа ў гэтым выпадку ўсе супадзенні выпадковыя. 

Каментары5

  • Так
    05.04.2024
    А на выбары ў КР будуць гендарныя жаночыя квоты на 40% як хацела пару фаміністкак і неамарксістаў (усе расейскамоўныя) ці не?
  • Віталь
    05.04.2024
    Самазванцы гуляюцца ў выбары, ну-ну...
    • Шуба качанавай
      05.04.2024
      Віталь, табе трэба было напісаць гэты камент у лютым
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць