Здарэнні

Афрыканец, які напаў на банк у Баранавічах, сцвярджае, што паказанні з яго выбівалі

На працэсе 15 студзеня Джордж Дзідэрыку Прынслу (Prinsloo George Diederik) адмовіўся ад сваіх паказанняў, дадзеных у ходзе папярэдняга расследавання. Суд перанесены.

На працэсе 15 студзеня Джордж Дзідэрыку Прынслу (Prinsloo George Diederik) адмовіўся ад сваіх паказанняў, дадзеных у ходзе папярэдняга расследавання. Суд перанесены.

«Мне прыгразілі, што калі я не буду казаць так, як мне кажуць, то мяне абвінавацяць у тэрарызме, згвалтаванні, а таксама рабаванні іншага банка», — пераказвае сказаныя на судзе словы Прынслу баранавіцкая газета «Intex-press».

Ён таксама заявіў, што нібыта пісаў дзве скаргі ў пракуратуру на дзеянні міліцыі, але не атрымаў на іх адказу. «Пасля гэтага, у лістападзе я напісаў ліст на 25 аркушах прэзідэнту Беларусі Лукашэнку, каб ён ва ўсім разабраўся», — сказаў Прынслу.

Падчас судовага разбору Прынслу казаў зусім не тое, што запісана ў яго паказаннях у крымінальнай справе. Розніцу ў паказаннях абвінавачаны патлумачыў наступным чынам:

«Мяне білі па спіне, спрабавалі душыць, а яшчэ ўвесь час дапытвалі без адваката і днём, і ноччу».
Прынслу адмаўляе, што ён старанна і доўга прадумваў рабаванне (хоць у яго з сабой у сумцы апынуліся нажніцы, кайданкі, газавы балончык, шапачка і нож). Ён адмовіўся ад паказанняў, што за два тыдні да нападу на банк купіў усё гэта на апошнія грошы. «Я прывёз шапачку з сабой з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, — сказаў Прынслу. — Гэта лыжная шапачка са спецыяльнай прораззю для вачэй, а складны нож заўсёды нашу ношу з сабой, бо баюся нападу ў чужой краіне». Пісталеты ён нібыта купіў ўсяго толькі за некалькі дзён да нападу на банк, і толькі ў той момант, па яго словах, у яго саспела ідэя абрабавання.

На судзе Принслу заявіў, што перад тым, як ён зайшоў у банк, перад ім з’явіўся вобраз бацькі, але гэта яго не спыніла. «Я быў не ў сваім нармальным стане, я быў не я», — сказаў абвінавачаны.

Пасяджэнне суда па справе Прынслу было адкладзенае да 26 студзеня. Суд пастанавіў даручыў пракурору Баранавічаў правесці расследаванне заявы абвінавачанага аб прымяненні да яго недазволеных метадаў следства.

Варта адзначыць, што на мінулым тыдні «Intex-press» пісала пра тое, што ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі праца беларускай міліцыі выклікала сенсацыю.
Пра гэта паведаміла карэспандэнт выдання «Pretoria News» Ханты Ота, якая прыехала ў Беларусь з ПАР, каб сачыць за судовым працэсам. «Для нашых уладаў, паліцыі гэта быў шок, калі высветлілася, што Прынслу затрымалі ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта была сапраўдная сенсацыя! Яго столькі гадоў вышуквала паліцыя, Інтэрпол, а тут усяго праз некалькі дзён пасля здзяйснення злачынствы ў Баранавічах, яго знайшлі!», — сказала журналістка. Як сцвярджае Ханты Ота, цяпер насельніцтва Паўднёвай Афрыкі, Аўстраліі і іншых краін вельмі цікавіцца, як праходзіць суд над адным з самых небяспечных злачынцаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. «Тэма Прынслу зараз вельмі папулярная. Гэта самыя рэйтынгавыя артыкулы, як у друкаваных выданнях, так і на сайтах», — адзначыла карэспандэнтка «Pretoria News».

***

Нагадаем, што 10 чэрвеня 2009 году грамадзянін ПАР Джордж Дзідэрыку Прынслу здзейсніў напад на адзін з філіялаў «Беларусбанку» ў Баранавічах. У часе нападу мужчына ўдарыў дзвюх жанчын — супрацоўніцу банку і наведніцу ўстановы. 38-гадовая супрацоўніца філіялу ад ўдару нападніка павалілася на банкамат і моцна ўдарылася аб яго галавой. Затрымалі злачынцу, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі, 12 чэрвеня ў Мінску. Дапамог следству баранавіцкі хлопчык, які бачыў рабаўніка, калі той выбягаў з банка. Дзякуючы сведчанням хлопчыка быў складзены якасны фотаробат. Інтэрпол вышуквае Джорджа Дзідэрыка Прынслу за сексуальныя злачынствы супраць дзяцей. Яго вінавацяць у згвалтаванні дзяўчат 11 і 15 гадоў, вырабе дзіцячай парнаграфіі і махлярстве.

Intex-press

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА13

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць