Свет1010

Апублікаваная перапіска супрацоўніка ФСБ, які сачыў за беларусамі

Хто з беларусаў патрапіў у поле зроку?

У распараджэнні выдання «Медуза» аказалася перапіска супрацоўніка ўпраўлення ФСБ па абароне канстытуцыйнага ладу Сяргея Дубава за перыяд са снежня 2007-га (тады ён яшчэ быў студэнтам) па красавік 2022 года.

Як сцвярджае выданне, кар'еру ў спецслужбе Дубаў пачаў з таго, што сачыў за «нацыянальнымі меншасцямі». Пад выглядам студэнта ці «зацікаўленага слухача» хлопец прыходзіў на мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспары. Ён не толькі слухаў іх выступленні, але і збіраў базу карысных кантактаў.

Сярод іх быў старшыня грамадскай арганізацыі «Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі» (ФНКА) Сяргей Кандыбовіч.

З перапіскі вынікае, што Кандыбовіч ведаў, што Дубаў працуе ў спецслужбе, і свядома дапамагаў.

Кандыбовіч шмат гадоў перасылаў яму сваю працоўную перапіску са знаёмымі беларусамі і ўзгадняў з ім тэксты сваіх выступаў аб узаемаадносінах дзвюх краін.

У адказ супрацоўнік ФСБ наракаў, што і ў Расіі, і ў Беларусі «прапагандуюцца еўрапейскія каштоўнасці», падкрэсліваў, што рускія і беларусы — гэта «адзін народ» і прасіў Кандыбовіча часцей публічна казаць аб «спробах нацыяналістычных сіл сфальсіфікаваць гістарычнае мінулае».

Сяргей Кандыбовіч Сергей Кандыбович Sergey Kandybovich
Сяргей Кандыбовіч. Фота: старонка Сяргея Кандыбовіча ў фэйсбуку

«Мая задача — не дапусціць размывання ідэі пабудовы Саюзнай дзяржавы», — цытуе выданне перапіску Дубава.

У сакавіку 2018-га Дубаў і Кандыбовіч узгаднілі тэкст паклёпу на польскага журналіста Томаша Мацейчука, які вызначаўся сваімі праўкраінскімі выступамі падчас ток-шоу на расійскіх каналах. Сам жа Дубаў на момант складання даносу меў заключэнне экспертызы допісаў Мацейчука ва «УКантакце». Спецыяліст, якая складала дакумент, таксама ўзгадняла тэкст з фээсбэшнікам.

У выніку праз некалькі месяцаў па расійскім адрасе Мацейчука прайшоў ператрус, а самому журналісту забаранілі ўезд у Расію.

Выданне адзначае, што Дубаў неаднойчы атрымліваў непасрэдна ад адміністрацыі «УКантакце» інфармацыю аб кантактах, якія яго цікавілі.

Да работы па «абароне» канстытуцыйнага ладу супрацоўнік ФСБ далучаў і іншых людзей, з якімі знаёміўся. Напрыклад, малавядомаму падмаскоўнаму журналісту Івану Анісімаву ён даручыў увайсці ў давер да беларуса Івана Сопава, які пад нікам «Генрых Ліцвін» быў адміністратарам такіх суполак «УКантакце», як «Гістарычныя і палітычныя спрэчкі» і «Балта-Чарнаморскі саюз».

«Зможаш яму сябрам стаць, спачатку шляхам перапіскі? Памацаць знутры гэтага шныра? Калі да іх падкрасціся, будзе шыкоўна», — цытуе выданне вытрымку з перапіскі Дубава з Анісімавым у студзені 2015-га.

Праўда, аперацыя хутка правалілася. Як прызнаўся ў адным з электронных лістоў Анісімаў, ён напіўся і стаў пісаць Сопаву розную лухту. У выніку яго забанілі. Але на вынік справы гэта не паўплывала. У маі 2016-га Сопаў быў затрыманы. Пазней яго ўключылі ў «пералік тэрарыстаў і экстрэмістаў», але затым выключылі.

Чытайце яшчэ:

Расійская разведка вырашыла пагуляцца ў «Ніка і Майка». Апублікаваныя «сакрэтныя данясенні» яе агентаў

«Слова пацана» і іншыя расійскія хіты здымалі ў рамках падтрымкі Пуціна на выбарах

Крэмль разаслаў музычным прадзюсарам новы чорны спіс расійскіх музыкаў. Іх ажно паўсотні

Каментары10

  • Андрэй
    09.04.2024
    Пазняк мае рацыю
  • Шчыры Беларус
    09.04.2024
    Gorliwy Litwin , я табе скажу, прычым тут руская вера да РПЦ? Ці ўвогуле супраць праваслаўя? Дык нагадаю, што гэта адная з найвялікшых канфесій хрысціян. РПЦ не мае да іх ніякага дачынення, як і гэты агент ФСБ Кандыбовіч да беларусаў. Не трэба нацягваць саву на глобус
  • Стары
    09.04.2024
    Уся гэтая федеральная аўтаномія складаецца з былых і дзейных супрацоўнікаў фсб і кдб. Гэта штучная дыяспара, зробленая з чноўнікаў , звычайна выкарыстоўваецца раз на год з нагод 2 красавіка. Усе функцыянэры атрымліваюць заробак , як у маскоўскай так і ў фэдэральнай аўтаноміі. Што датычыць Кандыбовіча гэта рэдкая паскуда.У гэтай аўтаноміі няма нічога беларускага, зусім.

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін14

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

«Генерал Бяда вылецеў праз бакавое шкло «Чайкі». Малавядомая аварыя 1976 года, у якой загінулі другі чалавек у БССР і баявы лётчык-генерал4

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы3

Прэзідэнт Linava: Праблема літоўскіх фур у Беларусі будзе вырашацца толькі ў наступным годзе

Выйшла навагодняя серыя «Прастаквашына» з Пуціным21

Зяленскі ў найбліжэйшыя дні можа наведаць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе1

«Гэта Слава Э., ён быў вельмі інтэлігентны і прыстойны». Сумная гісторыя мужчыны, цела якога знайшлі ў доме ў атачэнні сабак у Маладзечанскім раёне5

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін14

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць