Грамадства22

Стала вядома, дзе будзе знаходзіцца Офіс Ціханоўскай у Варшаве

На дзвярах і вокнах памяшкання, якое раней займаў Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, з'явілася афармленне Офіса Святланы Ціханоўскай, заўважыла «Радыё Свабода». Па інфармацыі «Нашай Нівы», па тым адрасе — пляц Канстытуцыі, 6 — сапраўды неўзабаве пачне працаваць Офіс Ціханоўскай.

Фота: «Радыё Свабода»

Ціханоўская з камандай пераехала з Вільні ў Варшаву ў лютым. Калі ішлі размовы пра новы офіс у польскай сталіцы, то планавалася, што гэта будзе ў тым ліку і адкрытая грамадская прастора.

Варшаўскі офіс плануюць адкрыць у канцы лістапада.

У тым памяшканні ў цэнтры Варшавы ў 2021‑2023 гадах знаходзіўся Беларускі моладзевы хаб. Пазней тое памяшканне праз скандал заняў Сяргей Бульба — па дакументах на той момант ён быў старшынёй праўлення асацыяцыі Białoruski Młodzieżowy Hub, якая арандавала памяшканне ў Варшавы. Бульба адкрыў там пляцоўку «Робім разам». У 2025 годзе паліцыя выселіла арганізацыю Бульбы паводле рашэння суда. Паводле ўладаў Варшавы, запазычанасць за памяшканне склала каля 23 тысяч даляраў.

Каментары2

  • Франак
    14.11.2026
    Там як раз побач ружовая кавярня для дзевачак і геяў
  • Вітаем і ўдзячныя
    14.11.2026
    Варта адзначыць, што гэта не проста Офіс Святланы Ціханоўскай, а Протарэзідэнцыя Прэзідэнткі Беларусі. Цалкам празрыстая і адкрытая для ўсіх беларусаў у адрозненні ад захопленнага Палаца нелегітымнага вельміпаважанага, па часоваму кіраўніку ЗША Трампу, Прэзідэнта Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай9

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА7

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай9

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць