У ноч на 27 студзеня тэмпература паветра месцамі па Беларусі панізіцца да мінус 27—30°С.
У ноч на 27 студзеня тэмпература паветра месцамі па Беларусі панізіцца да мінус 27—30°С.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі захаваецца марознае надвор’е. Воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15—22°С, пры праясненнях да мінус 26°С,
па паўночным усходзе мінус 27—30°С, днём ад мінус 13°С на поўдні да мінус 22°С у паўночных раёнах краіны.
У Мінску 27 студзеня воблачна з праясненнямі. Часам невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 20—22°С, днём мінус 16—18°С.
У наступныя двое сутак, 28 і 29 студзеня, па краіне чакаецца змена ўмоў надвор’я. 28 студзеня будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Часам снег, месцамі завіруха. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра
ноччу мінус 13—20°С, па паўночна‑ўсходніх раёнах да мінус 24°С, днём мінус 6—13°С, па паўночным усходзе да мінус 15°C.
У Мінску 28 студзеня воблачна. Часам снег, днём завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, днём месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°С, днём мінус 9—11°С.
29 студзеня воблачна. Часам снег, ноччу месцамі завіруха. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, ноччу месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С,
днём мінус 4—11°С.
Каментары