Вайна2626

Страты Украіны ў вайне складаюць як мінімум 46 тысяч чалавек. А што ў Расіі?

Гэтую лічбу дае аналіз адкрытых крыніц.

Фота: AP Photo / Alex Babenko

Страты бакоў у вайне Расіі супраць Украіны ва ўмовах вельмі абмежаванай інфармацыі вядуць некалькі ініцыятыў. Перыядычна «Медыязона», валанцёры якой сумесна з Бі-бі-сі займаюцца аналізам адкрытых крыніц, агучваюць лічбы страт расійскіх ваенных.

Іншы рэсурс — lostarmour.info — на днях апублікаваў даследаванне аб стратах Украіны. Яно праводзіцца па той жа методыцы, што і ў «Медыязоны».

Мяркуючы па стылістыцы артыкула Lostarmour.info, аўтары крайне негатыўна ставяцца да Украіны, выкарыстоўваюць усемагчымыя прапагандысцкія штампы. Разам з тым, выглядае, што праца па пошуку інфармацыі была праведзеная велізарная.

Сцвярджаецца, што па стане на 20 мая ў спісе загінулых украінскіх вайскоўцаў быў 46591 запіс.

З іх у 2022 годзе загінула 18237 чалавек, у 2023 — 22289, з пачатку 2024 года — 6065. Сярэдні ўзрост ахвяраў склаў 38 гадоў.

Страты ўзброеных сіл Украіны ў вайне Потери вооруженных сил Украины в войне Losses of the armed forces of Ukraine in the war

У аналізе звяртаецца ўвага на тое, што найбольшыя сярэднядзённыя страты ўкраінская армія панесла ў самым пачатку ўварвання — у лютым і сакавіку 2022 года. У далейшым яны істотна зменшыліся. Аўтары дапускаюць, што гэта можа быць звязана з мерамі па абмежаванні інфармацыі ў далейшым.

Што тычыцца страт расійскага боку, то ў канцы мінулага тыдня «Медыязона» агучыла новую лічбу — 54 185 загінулых расіян, чые імёны вядомыя. З якіх толькі на апошнія два тыдні прыпадае 1396 чалавек. Прычым гэтыя лічбы не ўключаюць загінулых з ліку мабілізаваных у «ДНР» і «ЛНР», сярод якіх былі каласальныя страты. 

Па ацэнцы Бі-бі-сі, якая заснаваная на параўнанні даных спісу са звесткамі з асобных могілак, рэальна колькасць забітых прыкладна ў два разы большая. Гэта значыць, што расійская армія страціла ўжо каля 110 тысяч забітымі і сотні тысяч параненымі.

Каментары26

  • Эюя
    27.05.2024
    Чытайце афіцыйныя ўкраінскія даныя. Іх ужо даўно падцвердзілі заходнія афіцыйныя асобы.
  • Влад
    27.05.2024
    Потери плюс-минус одинаковые с одной лишь разницей - россияне избавляются от биомсора.
  • Максим Дизайнер
    27.05.2024
    Это они посчитали только убитыми, до 22-го, без пленных, сбежавших и выбывших?

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць