Эканоміка44

Продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі ўпалі амаль у 20 разоў

У маі 2024 года на расійскім рынку было прададзена ўсяго 8 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — у 19,9 разы менш, чым у тым жа месяцы 2023-га (159), вынікае са звестак расійскага агенцтва «АСМ-холдынг», заўважыў «Позірк».

Фота ілюстрацыйнае

За пяць месяцаў 2024 года усяго на расійскім рынку рэалізавана 280 адзінак аўтобусаў МАЗ. У мінулым годзе гэты паказчык быў роўны 522, таму падзенне ўзроўню продажаў у гадавым выражэнні склала 46,7%.

За 2023 год беларускім прадпрыемствам было рэалізавана 925 адзінак гэтага віду транспарту — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1040).

Між тым Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка на нарадзе па развіцці прамысловасці арыентаваў падначаленых на зусім іншыя паказчыкі:

«Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб'екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзеленыя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш за 30% патрэбных аб'ёмаў».

Праўда, разам з тым ён адзначыў, што «айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці».

Апошнім часам паведамленні пра тое, што штосьці з беларускай тэхнікі ў розных расійскіх гарадах загарэлася ці сапсавалася нейкім іншым чынам, настолькі частыя, што сталі ўжо будзённасцю.

Каментары4

  • Уласьть усё, не да аутобусау
    12.06.2024
    Уласть усё, чорт з ними з аутобусами.....
  • Алесь
    13.06.2024
    Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030
    года суб'екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў,
    тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзеленыя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш за 30% патрэбных аб'ёмаў

    Адзіны хлус спрабуе нешта планаваць на падставе папулісцкіх выказванняў іншага хлуса. Пуціну зараз да лямпачкі стан камунальнай інфраструктуры Расеі - яму патрэбная зброя, якая актыўна выбывае на фронце. Тым больш ў Расеі хапае сваіх вытворцаў аўтобусаў, у дадатак Кітай актыўна праводзіць на расейскім рынку сваю гандлёвую экспансію.  І нічога Пуцін з гэтым зрабіць ня можа, бо ягоны ВПК крытычна залежыць ад кітайскіх камплектуючых. Сукупнасць пералічаных фактараў не пакідае шансаў для беларускіх вытворцаў, якіх палітыка Лукашэнкі крытычна завязала на расейскім рынку. Адзінае, чым лукашэнка можа зацікавіць пуціна - гэта перапрацоўка ў паліва для ваеннай тэхнікі расейскай нафты і пастаўкі зброі, ваеннай тэхнікі альбо камплектуючых для расейскай ваеннай тэхнікі. Але супраць першага непазбежныя удары дронаў па нафтапровадах у Беларусь на тэрыторыі Расеі, а супраць астатняга - дыверсіі непасрэдна на прадпрыемствах беларускага ВПК.
  • Руки прочь от наших автобусов - враги из Западной Европы
    14.06.2024
    Вонючие заводы вонючего Запада пытаются уничтожить нашу троллейбусную и автобусную промышленность. Враг не спит.

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе3

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →